“Усе хваробы адступаюць”. Феномен высокскай зямлі здзіўляе самабытнасцю

“Усе хваробы адступаюць”. Феномен высокскай зямлі здзіўляе самабытнасцю
Вось ужо на працягу 15 гадоў шматлікіх прыхільнікаў народнай песні нашага раёна і не толькі радуе сваёй самабытнасцю і разнастайным рэпертуарам фальклорны ансамбль «Высокскія музыкі» з Каменналаўскага сельсавета.

У любое надвор’е збіраюцца разам і спяваюць гэтыя душэўныя, добрыя людзі … Спяваюць так, што сэрца замірае ад салодкіх гукаў народнай песні, і хочацца слухаць іх зноў і зноў. Спяваюць тое, што перанялі ад бабуль і матуль, спяваюць тое, чаго просіць іх душа для таго, каб не была забыта наша спрадвечная спадчына.

Кіруе калектывам Людміла Зайцава – бібліятэкар Высокскай сельскай бібліятэкі, якая аб’яднала неабыякавых да музыкі і спеваў людзей. На працягу ўсяго часу існавання калектыву ў розныя перыяды мяняліся яго ўдзельнікі. Зараз у ансамблі восем чалавек, самай старэйшай, Марыі Церахавай, 80 гадоў, а самаму малодшаму, Анатолію Дуброўскаму, дарэчы, адзінаму мужчыне ў калектыве, – 35. Вольны ад працы час слесар па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання СВ «Газавік-Сіпакова» Анатоль Дуброўскі з задавальненнем аддае спевам народных песень, развучвае байкі на беларускай мове «Як я ажаніўся», «Жонка на дыеце» і іншыя. Спявае ў калектыве і яго маці Валянціна Кручкова.
 
– З песняй усе нашыя хваробы адступаюць, – кажа Марыя Церахава, – з мілагучнай ці наадварот гарэзлівай песняй спяваюць і душа, і сэрца. А мастацкі кіраўнік Людміла Зайцава дадае, што жанчыны ў іх нягледзячы на ўзрост паспяваюць і па гаспадарчых справах, і сцэнічныя касцюмы вышыўкай расшыць і песню новую вывучыць.    

Усюды, дзе выступаюць «Высокскія музыкі», на раённых аглядах-конкурсах мастацкай самадзейнасці ў Шклове, у іншых гарадах Беларусі, ці проста на святах суседніх вёсак, іх добра сустракаюць. Таму што выступленні ансамбля – гэта заўсёды яркія, запамінальныя шоу, на якіх артысты спяваюць беларускія, украінскія народныя песні, прыпеўкі, песні 70-90 гадоў, танчаць, чытаюць байкі, а таксама дэманструюць віртуознае валоданне баянам і ўдарным музычным інструментам – барабанам з прымацаванымі да яго металічнымі талеркамі. На баяне грае абаяльная жанчына Алена Аладзьева, а вось з барабанам спраўна ўпраўляецца Ніна Алданава, якая яшчэ ў маладым узросце навучылася абыходзіцца спачатку з самаробным барабанам, а потым і завадскім, ад свайго бацькі. Не адстаюць ад іншых Сафія Церахава і Валянціна Краўчанка, якія любяць спяваць дуэтам і нават на рэпетыцыі не прыходзяць адна без другой.

І хоць удзельнікі ансамбля «Высокскія музыкі» пражываюць у розных вёсках Каменналаўскага сельсавета, але яны гатовыя пераадолець не адзін кіламетр, каб зноў сустрэцца, настроіцца на адну музычную хвалю, праспяваць народныя песні «Мая Беларусь», «Деревенька моя», «Жила бы деревня моя», «Праздники» і іншыя і зноў атрымаць зарад бадзёрасці. І тым самым прадоўжыць жыццё народнай песні, а значыць, і жыццё самой беларускай вёскі, дзе жыве яшчэ шмат самабытных і таленавітых людзей. 

Последние новости

Досуг

Знаете ли вы, как расправиться с муравьями на пионах и при чем здесь лимонный сок?

23 июля 2025
Читать новость
Официально

Личный прием граждан провел председатель Шкловского райисполкома Сергей Бартош

23 июля 2025
Читать новость
Урожай-2025

Минсельхозпрод: в уборочной кампании будут задействованы более 7 тыс. зерноуборочных комбайнов

23 июля 2025
Читать новость
Общество

Экстремальная жара в мире усиливается

23 июля 2025
Читать новость
Урожай-2025

В Беларуси намолотили первый миллион тонн зерна

23 июля 2025
Читать новость
Общество

Соединяя два берега: как будет работать паромная переправа в Александрии

23 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем