Ёўнік, Аржавень і Дамавуха. У музеі праходзіць выстаўка персанажаў беларускай міфалогіі

Ёўнік, Аржавень і Дамавуха. У музеі праходзіць выстаўка персанажаў беларускай міфалогіі

Беларуская міфалогія мае глыбокія вытокі і шмат цікавых персанажаў. Нашы продкі верылі, што ўсё акаляючае асяроддзе напоўнена вобразамі духаў альбо багоў. І кожны з іх выконвае сваю функцыю. Хтосьці дапамагае чалавеку, а кагосьці, наадварот, трэба асцерагацца. 

Убачыць сваімі вачыма Ёўніка, Дамавіка, Жыценя і іншых персанажаў беларускай міфалогіі можа кожны наведвальнік раённага гісторыка-краязнаўчага музея. З канца лютага тут пачала сваю працу незвычайная і вельмі цікавая выстаўка праекта mythology.by з графікай мастака Валерыя Славука і скульптурамі Антона Шыпіцы. Мэтай праекта з’яўляецца папулярызацыя беларускай міфалогіі, яе вывучэнне і распаўсюджванне інфармацыі.

Сенажные ямы 121.JPG

 «На сённяшні дзень вядома каля 500 міфалагічных персанажаў, каля 150 з іх даволі падрабязна апісаны ў розных крыніцах, для 100 персанажаў ёсць графічныя выявы, 15 з іх ужо маюць аб’ёмнае прадстаўленне ў выглядзе роставых скульптур», – расказвае афіцыйны сайт праекта. Усе скульптуры зроблены ўручную і ў фактычным памеры росту міфалагічных прататыпаў.

Вось толькі некаторыя з персанажаў. Аржавень жыве на балоце з іржавымі плямамі на паверхні з-за растворанай у ім жалезнай руды. Знешне ён брудна-руды, тоўсты, з тонкімі, як сцябліна, нагамі, увесь пакрыты іржавымі плямамі. Яго не трывожаць людзі, летам ён не высыхае, таму жыве бестурботна. Валасень – хатнi дух – уначы пужае людзей у сне. Мае выгляд невялікай істоты, што ходзiць, выпрастаўшыся, з цёмнай густой доўгай поўсцю. Дамавік – хатні дух, гаспадар, заступнік хаты, які забяспечвае нармальнае жыццё сям’і, здароўе людзей і жывёл, урадлівасць. У кожнага Дамавіка ёсць Дамавуха. Яна падтрымлівае парадак і лад у хаце добрай гаспадыні, дапамагае ёй у розных гаспадарчых справах, глядзіць дзяцей, дае ім чароўныя лекі, калі тыя вельмі хворыя. А нядбалых і неахайных гаспадыняў яна вельмі не любіць. Ёўнік – знешне чорны ад сажы з палымянымі вачыма. Жыве ў куце ёўні, на сушні, на рагу печы. Ахоўвае ёўню і хлеб ад усялякай бяды.

Выстаўка прываблівае не толькі мастацкімі сродкамі, аднак і сучаснымі тэхналогіямі: яе наведвальнікі могуць прайсці квэст і пазнаёміцца з казачнымі персанажамі ў віртуальнай рэальнасці. А маленькім наведвальнікам не толькі цікава сваімі вачыма ўбачыць казачных герояў, аднак і вельмі карысна, бо толькі ведаючы спадчыну можна ўпэўнена глядзець у будучыню.

Последние новости

Человек и закон

Прокуратура информирует: о последствиях ложного вызова

19 июня 2025
Читать новость
Общество

Вниманию абитуриентов: продолжается прием заявлений для поступления в высшие военные учебные заведения

19 июня 2025
Читать новость
Как это было

«Александрия собирает друзей». Год 2010-й. Как это было?

19 июня 2025
Читать новость
В мире

В Индонезии произошло мощное извержение вулкана Левотоби (ВИДЕО)

19 июня 2025
Читать новость
101 информирует

Спасатели напомнили о факторах опасности при усилении ветра

19 июня 2025
Читать новость
"Александрыя збірае сяброў"

Программа праздника «Купалье-2025» в Александрии

19 июня 2025
Читать новость