Шыцік Уладзімір Мікалаевіч

Шыцік Уладзімір Мікалаевіч

Нарадзіўся 31 жніўня 1922 г. у Шклове ў сям’і рабочага. У 1940 годзе закончыў сярэднюю школу №2. Вучыўся ў Маскоўскім электратэхнічным інстытуце чыгуначнага транспарту, Куйбышаўскім індустрыяльным інстытуце. У снежні 1944 г. вярнуўся на радзіму, працаваў тэхнікам-канструктарам на папяровай фабрыцы «Спартак». 

     У 1949 годзе закончыў аддзяленне журналістыкі БДУ. Працаваў у рэдакцыях газет «Сталинская молодежь», «Калгасная праўда», адказным сакратаром газеты «Літаратура і мастацтва». 

     З 1983 г. на творчай рабоце. 

     Першае апавяданне «Важный заказ» апублікавана ў 1952 годзе ў газеце «Сталинская молодежь» на рускай мове. 

     З 1953 года пачаў пісаць на беларускай мове. Першая аповесць Назаўсёды» надрукавана ў 1958 годзе ў часопісе «Полымя». Пісьменніка цікавілі жыццё, праца, узаемаадносіны рабочай моладзі, маральна-этычныя праблемы («Сосны адшумелі сваё», «Майская раніца»). Пісаў таксама фантастычныя аповесці, апавяданні: «Апошняя арбіта», «Зорны камень», «У час не вярнуліся» і інш. У жанры прыгодніцкай літаратуры напісаны кнігі: «Масткі над абрывам», «Другая версія». 
     Пісаў творы для дзяцей («Як малако на стол прыйшло»). 

     Член СП Беларусі з 1962 г. 

     15 студзеня 2000 г. У.М. Шыцік памёр.  

Последние новости

Общество

Стартовал первый интерактивный сериал «ЗУМЕРЫ»

28 октября 2025
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко обозначил предложения Беларуси по мирной повестке. В фокусе — санкции, миграция, ИИ

28 октября 2025
Читать новость
Досуг

Почему нельзя хранить корм для животных на балконе зимой и как избежать порчи продукта

28 октября 2025
Читать новость
Год благоустройства

«Дай лесу новае жыццё»: шкловчане участвуют в акции семьями

28 октября 2025
Читать новость
Досуг

В Беларуси появился Лабубульба

28 октября 2025
Читать новость
Экономика

Какой курс доллара ждать белорусам в 2026 году

28 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем