Лаліні Уладзімір Альбертавіч

Лаліні Уладзімір Альбертавіч

Лаліні Уладзімір Альбертавіч, нарадзіўся у 1947 г. у паселішчы Сант-Антоніс на поўначы Італіі ў сялянскай сям’і. Праз 6 гадоў паступіў у першы клас пачатковай школы, а ў 1957 г. разам з бацькамі пераехаў у Беларусь, у Шклоў – на радзіму маці, якая была вывезена акупантамі на працу ў Германію ў 1942 г. Пасля набыцця сярэдняй адукацыі ў СШ № 3 г. Шклова паступіў у Віцебскі медыцынскі інстытут, які закончыў у 1970 г. За выдатныя поспехі ў вучобе быў рэкамендаваны ў клінічную ардынатуру па тэрапіі. У 1973 г. паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю па раздзелу кардыялогіі. З 1975 па 1977 г. – старшы навуковы супрацоўнік буйнога маскоўскага НДІ. У 1978 г., знаходзячыся на стажыроўцы ў Балонскім універсітэце (Італія), здаў экстэрнам экзамены, абараніў дыпломную работу і атрымаў званне доктара медыцыны гэтага універсітэта. З 1979 г. працуе ў Віцебскім медыцынскім інстытуце, прайшоў усе ступені навукова-педагагічнай лесвіцы – ад асістэнта да прафесара, загадчыка кафедры шпітальнай тэорыі і функцыянальнай дыягностыкі. У 1989 г. абараніў доктарскую дысертацыю ў Каўнаскай медыцынскай акадэміі. 

     1989-1992 г. г. арганізаваў і ўзначаліў кафедру функцыянальнай дыягностыкі факультэта ўдасканалення ўрачоў. 

     1992-2000 г. г. загадваў кафедрай факультэцкай тэрапіі. 

     2000-2009 г. г. галоўны ўрач Віцебскага абласнога аб’яднання «Кардыялогія», галоўны кардыёлаг Віцебскай вобласці. 

     2005 г. абраны правадзейным членам (акадэмікам) Міжнароднай Навуковай Акадэміі інфармацыйных тэхналогіі. 

     За час работы ў інстытуце апублікаваў 83 навуковыя працы, падрыхтаваў трох кандыдатаў навук. Займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне выкарыстання тэорыі катастроф у кардыялогіі.

Последние новости

Официально

Крутой о животноводстве: это ключевой фактор развития АПК регионов

3 сентября 2025
Читать новость
Официально

В Кричевском районе появилась новая площадка доращивания крупного рогатого скота

3 сентября 2025
Читать новость
Здоровье

Минздрав: с приходом осени возможен некоторый рост заболеваемости ОРИ

3 сентября 2025
Читать новость
Из жизни села

Аграрии Беларуси намолотили свыше 8,8 млн тонн зерна

3 сентября 2025
Читать новость
Здоровье

Разоблачение мифов: интервальное голодание и аутофагия

3 сентября 2025
Читать новость
Общество

Милиционеры из Шклова побывали в Музее Славы Могилевщины

3 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем