Марцэлеў Станіслаў Віктаравіч

Марцэлеў Станіслаў Віктаравіч

Марцэлеў Станіслаў Віктаравіч, нарадзіўся 1.01.1925 г. у в. Шарыбаўка Буда-Кашалёўскага р-на. Гісторык. Член-карэспандэнт АНБ (1980), сапраўдны член (акадэмік) Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій і ўпраўленчых ведаў (1996), доктар гістарычных навук (1972), прафесар (1992). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1990). 

     Да Айчыннай вайны жыў у Шклове. Бацька працаваў на льнозаводзе. У 1939 – 1941 гг. вучыўся ў сярэдняй школе № 2. Удзельнік партызанскага руху. 

     У 1950 г. закончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў рэдактарам раённай газеты і газеты палітаддзела МТС (г. п. Відзы). 3 1953 г. – у апараце ЦК КПБ: інструктар, загадчык сектара, з 1965 г. – загадчык аддзела культуры. У 1976 – 1995 гг. – дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АНБ, з 1995 г. – саветнік пры дырэкцыі МЭФ НАНБ. 

     Надрукаваў больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій. Падрыхтаваў 7 кандыдатаў навук. Адзін са стваральнікаў 7-томнага (у 8 кнігах) «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі», сааўтар і галоўны рэдактар 6-томнай «Гісторыі выяўленчага мастацтва Беларусі». 
     Старшыня праўлення Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Нацыянальнага камітэта РБ па вывучэнні і распаўсюджванні ведаў аб славянскіх культурах. У 1980 – 1991 гг. – рэдактар часопіса «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». 

     У 1967 – 1980 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. 

     Узнагароджаны трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны», 10 медалямі. 

     Асноўныя працы: Печать Советской Белоруссии. Мн., 1967; На путях строительства социализма (Печать Белоруссии в 1926 – 1937 гг.). Мн., 1972; К духовному расцвету (исторический опыт развития белорусской советской культуры). Мн., 1974; Художественная культура Белоруссии на современном этапе. Мн., 1978; Печать Белоруссии в период развитого социализма. Мн., 1982. 

Последние новости

Общество

Порядок расчета платы за ЖКУ для не занятых в экономике граждан изменится с 1 октября

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Заместитель председателя райисполкома Ирина Раинчик проведет 6 сентября прямую линию

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Белстат провел первое обследование по оценке здоровья и положения женщин в семье. Что оно показало?

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

На Шкловщине чествовали работников газовой службы

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Добро в действии: “Спартак” помогает детям вместе с Красным Крестом

4 сентября 2025
Читать новость
Культура

От истоков к современности: учащиеся Шкловского государственного колледжа прикоснулись к истории белорусского слова

4 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем