Радько Усевалад Пятровіч

Радько Усевалад Пятровіч

Радзько Усевалад Пятровіч, нарадзіўся у 1937 г. у Шклове. Закончыў СІІІ № 2 (1954), Ленінградскі электравакуумны тэхнікум (1956). Савецкі і беларускі фізік, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар фізіка-матэматычных навук (1985), прафесар (1990). Радзько нарадзіўся ў Шклове (Магілёўская вобласць). У 1962 скончыў фізічны факультэт Томскага універсітэта, там жа пачаў сваю навуковую дзейнасць, а ў 1971 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1972 Радзько пераехаў у Магілёўскае аддзяленне Інстытута фізікі АН БССР, праз год стаў яго вучоным сакратаром, з 1976 г. — загадчыкам лабараторыі, з 1987 г. — намеснікам дырэктара. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Томскім дзяржаўным універсітэце і быў пакінуты на кафедры эксперыментальнай фізікі. У 1971 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, затым працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Сібірскім фізіка-тэхнічным інстытуце. 3 1972 г. — у Магілёўскім аддзяленні інстытута фізікі АНБ: навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар, загадчык лабараторыі. У 1985 г. абараніў доктарскую дысертацыю. Прафесар. 3 1987 г. — намеснік дырэктара інстытута фізікі па навуковай рабоце, кіраўнік Магілёўскага аддзялення АН БССР, з 1992 г. — дырэктар-арганізатар, з 1993 г. — дырэктар Інстытута прыкладной оптыкі АНБ. 

     У 1984 г. адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР у галіне навукі і тэхнікі. У 1996 г. абраны членам-карэспандэнтам НАН Беларусі. 

     У 1992-2002 быў дырэктарам. Адначасова чытаў лекцыі ў Гомельскім універсітэце, Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце. З 2002 працаваў у Інстытуце прыкладной оптыкі НАН Беларусі, з 2005 г. з’яўляецца прафесарам Беларуска-Расійскага універсітэта. Пад кіраўніцтвам Радзько абаронены 6 кандыдацкіх і 2 доктарскія дысертацыі. 

     Працы Радзько прысвечаны фізіцы паўправаднікоў, інтэгральнай оптыцы. У кандыдацкай дысертацыі ён даследаваў уздзеянне высокаэнергетычных пратонаў на аптычныя ўласцівасці паўправаднікоў. З пачатку 1970-х Радзько актыўна займаўся эксперыментальнымі даследаваннямі ў галіне інтэгральнай оптыкі. У прыватнасці, былі прапанаваны новыя метады атрымання хваляводаў шляхам эффузіі, электродзіффузіі, электролізу, апраменьвання іёнамі; распрацаваны новы выгляд плоскіх хваляводаў, названых гомогеннымі; створаны шэраг інтэгральна-аптычных прыладаў (акустыкааптычны канвальвер, аднаразрадны двайковы суматар, аптычна-электронны дэшыфратар); развіты метады фармавання кампазіцыйных асяроддзяў і суперструктур на аснове палімерных і паўправадніковых матэрыялаў, даследаваны іх зонные структуры. 

     Радзько рэзультатыўна працуе ў галіне інтэгральнай оптыкі, з’яўляецца аўтарам 26 вынаходак і больш за 140 навуковых прац. 
                                                                                              

Последние новости

101 информирует

Ложные срабатывания систем пожарной автоматики: причины, риски и меры профилактики

28 октября 2025
Читать новость
Общество

Прямую телефонную линию проведет первый заместитель начальника Могилевской таможни

28 октября 2025
Читать новость
Экономика

Изменения для ИП в Беларуси с 2026 года: перечень разрешенных видов деятельности и переход в статус юрлица

28 октября 2025
Читать новость
Человек и закон

На контроле – деятельность строительных организаций!

28 октября 2025
Читать новость
Культура

«Важная творческая ступенька». Участница «Золотого шлягера» о значимости фестиваля 

28 октября 2025
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко и спецпосланник Папы Римского Гуджеротти подтвердили важность диалога для взаимопонимания в мире 

27 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем