Росман Іосіф Самуілавіч

Росман Іосіф Самуілавіч

Росман Іосіф Самуілавіч, н. у 1913 г. у в. Стараселле. Працаваць пачаў, яшчэ калі быў школьнікам. У 1929 г. уступіў у камсамол. Быў дэлегатам I Усебеларускага з’езда рабселькораў. У 1934 г. закончыў Мінскі педінстытут, пасля чаго стаў выкладчыкам гісторыі на рабфаку ў г. Бабруйску. Год служыў у Чырвонай Арміі, пасля звальнення працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў г. Бабруйску, дырэктарам полацкага педвучылішча. Са снежня 1938 па верасень 1940 г. — у апараце ЦК КП(б)Б: інструктар, лектар. З верасня 1940 па лістапад 1941 г. вучыўся ў ВПШ пры ЦК ВКП(б), адкуль накіраваны на партработу ў Казахстан: працаваў загадчыкам аддзела Сяміпалацінскага гаркома партыі, намеснікам загадчыка аддзела Сяміпалацінскага АК КП(б)К. У кастрычніку 1944 г. адазваны ў распараджэнне ЦК КП(б)Б. Займаў пасады памочніка другога сакратара ЦК, загадчык аддзела друку, паліграфіі і выдавецтваў. 3 1950 г. — выкладчык гісторыі партыі ў Рэспубліканскай, пазней — Мінскай вышэйшай партыйнай школе, дзе працаваў амаль 40 гадоў. Абараніў кандыдацкую дысертацыю. У снежні 1975 г. абараніў доктарскую дысертацыю па тэматыцы гісторыі Кампартыі Беларусі ў перадваенныя гады. Прафесар. 

     За шматгадовую плённую працу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Росману I. С. прысвоена званне «Заслужаны работнік Вышэйшай школы Беларускай ССР». Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», многімі медалямі СССР, трыма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. 

     Памёр у 1992 г.

Последние новости

Общество

«Наши деревни спас, а сам погиб». Что спустя 30 лет после подвига Карвата вспоминают сельчане  

23 мая 2026
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко: мощь и силу армии определяют преданные родной стране военнослужащие

23 мая 2026
Читать новость
Досуг

Вибрация и шум: кроты не выдержат этого дешевого отпугивателя

23 мая 2026
Читать новость
Человек и закон

Функционирование бюджетных организаций на контроле КГК Могилевской области

23 мая 2026
Читать новость
Общество

В добрый путь, выпускники! В гимназии г.Шклова прошел праздник последнего звонка

23 мая 2026
Читать новость
Общество

Школьный вальс и последний звонок: выпускники Старосельской школы шагнули во взрослую жизнь

23 мая 2026
Читать новость