«Трэба рухацца і працаваць, каб жыць». Дэвіз удзельніка вайны стаў рухаючай сілай у жыцці яго нашчадкаў

«Трэба рухацца і працаваць, каб жыць». Дэвіз удзельніка вайны стаў рухаючай сілай у жыцці яго нашчадкаў

«…Мой бацька Ігнат Іосіфавіч прайшоў дзве вайны, – расказвае жыхар аграгарадка Гарадзішча Пётр Шумейка, задумліва гартаючы вялікі альбом з пажоўклымі фотаздымкамі. – Фінскую ў 1939-м, а ў Вялікую Айчынную вайну быў артылерыйскім майстрам на Волхаўскім фронце пад Ленінградам. Расказваць пра вайну, як і іншыя ветэраны, не любіў. Вайна для яго засталася балючай ранай на целе і ў душы…»Славени 198.JPG

…Жыццё Ігната Шумейкі нагадвае легенду. Ужо з моманту яго нараджэння. Нарадзіўся ён у вёсцы Шастакі 12 лютага 1908 – на дзень Трох свяціцеляў. Аднак у дакументах пазначылі іншую дату нараджэння –   2 лютага. 

Залатыя рукі Ігната Шумейкі цаніліся падчас Вялікай Айчыннай вайны. Ён быў артылерыйскім майстрам, рамантаваў зброю. Цяжкае раненне перарвала службу. Мужчыну нават палічылі забітым, і толькі пасля таго, як ён паварушыўся, адвезлі ў шпіталь Ленінграда, а затым эвакуіравалі ў Ленінск-Кузнецк, дзе ён праходзіў рэабілітацыю. Цэлы год год змагання за сябе і змагання з невыносным болем. Спіна Ігната Іосіфавіча была паранена настолькі, што на ёй не засталося скуры… «Трэба рухацца і працаваць, каб жыць», – гэтыя словы шпітальнага ўрача сталі дэвізам для Ігната Іосіфавіча, які перасіліў сваё раненне і пражыў доўгае і слаўнае жыццё.

Пасля вызвалення Беларусі Ігнат Шумейка вярнуўся на радзіму, працаваў старшынёй Высокскага сельсавета, затым узначальваў калгас ў вёсцы Ордаць, Ардацкі сельсавет. Аднак асаблівая старонка ў яго жыцці звязана з роднымі Шастакамі, дзе ён быў загадчыкам арцелі. У арцель уваходзілі піларама, млын, сталярны цэх. Сваімі рукамі ён зрабіў ваўначоску і крупадзёрку. У сталярным цаху вырабляліся бочкі, рамы, дзверы, колы і інш. На беразе ракі Галубіны знаходзілася парня, ад якой заходзіў прыемны пах паранага дуба. 

У 1961 годзе пасля аб’яднання калгасаў у Ордаці і Гарадзішчы арцель была разабрана. Ігната Іосіфавіча перавялі ў Гарадзішча. Тут ён працаваў загадчыкам сталярнага цэха і піларамы, затым – намеснікам па гаспадарчай частцы. Шмат добрага ён зрабіў для гаспадаркі як рацыяналізатар. 

Стараннасць Ігната Шумейкі была высока ацэнена медалямі «За працоўную доблесць» і «За працоўную адзнаку». Гэтыя ўзнагароды дапоўнілі вайсковыя – медаль «За баявыя заслугі», атрыманы за адбіццё атакі з артылерыйскай пушкі, ордэн Айчыннай вайны І ступені.
Славени 191.JPG
Дома ў Ігната Іосіфавіча быў дрэваапрацоўчы і такарны станкі, на якіх ён з дзяцінства і да старасці рабіў калаўроты – прылады для прадзення лёну і воўны ў хатніх умовах. Яны карысталіся вялікім попытам на ўсю акругу – гэта бліжэйшыя вёскі, Шклоў, Орша, Горкі. Калаўроты вырабляліся з елкі, сасны. Драўляным лобзікам, зробленым сваімі рукамі, Ігнат Шумейка выпільваў нарыхтоўкі, з якіх затым збіраў калаўрот. У год іх выходзіла прыкладна 40-60. З вялікай любоўю майстар стараўся ўдасканаліць іх, расфарбоўваў, упрыгожваў разьбой. Давялося Ігнату Шумейка і выканаць заказ з Туркменіі на 50 калаўротаў, і стаць героем кінанарыса «Круціцца кола» на беларускім  тэлебачанні.

Не стала Ігната Іосіфавіча ў 1993 годзе. Аднак захавалася добрая памяць аб ім і для сям’і, і для аднавяскоўцаў. І захаваліся ў музеях яго знакамітыя калаўроты… 

…Пётр Шумейка нарадзіўся ў 1948 годзе. Зараз ён застаўся адзін з чатырох дзяцей Ігната і Надзеі  Шумейкі. У свой час пасля арміі пайшоў працаваць у саўгас «Гарадзішча» электрыкам, затым дарос да кіруючых пасад – быў сакратаром парткама, старшынёй сельсавета, дырэктарам саўгаса. Усё жыццё ён імкнуўся быць годным свайго бацькі, вучыў гэтаму дзяцей. А зараз перадае памяць аб прадзеду ўнукам. І гэта вельмі важна. Бо пакуль памятае кожны з нас пра сваіх продкаў – памятае ўся Беларусь.

Последние новости

Это наша с тобой биография

Детский садик “Ленок”. 1990 год

20 июня 2025
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко – выпускникам вузов: мир огромен, а Беларусь у нас одна

20 июня 2025
Читать новость
Местное самоуправление

Старошкловский сельский исполнительный комитет

20 июня 2025
Читать новость
В мире

В Красноярске установили светофор для сусликов.

20 июня 2025
Читать новость
101 информирует

МЧС напоминает детям о безопасности

20 июня 2025
Читать новость
Общество

Увеличение количества мест, расширение линейки специальностей. БГУ готовится принимать целевиков

20 июня 2025
Читать новость