Дапамогу хлебаробам аказваюць школьнікі

Дапамогу хлебаробам аказваюць школьнікі

У самым разгары гарачае жніво. Хлебаробы ловяць кожную пагожую хвілінку для працы. І на вагу золата для іх любая дапамога. У тым ліку і ад самых юных.

Старшакласнікі Старасельскага ВПК д/с – СШ кожны год з задавальненнем уладкоўваюцца на збожжасушыльны комплекс «Стараселле» ААТ «Александрыйскае». «Працую са школьнікамі ўжо не першы год, – расказвае загадчыца комплекса Алена Савіцкая. – Дзеці – малайцы, стараюцца. Некаторыя з іх тут другі ці трэці год запар, самі просяцца летам папрацаваць».

Падмесці, подгрэсці збожжа, разраўняць яго – праца, здавалася б, не складаная, але вельмі важная ў гарачую пару. Тыя, каму яшчэ не споўнілася 15 год, працуюць 4 гадзіны ў дзень.
«У мінулым годзе зарабіў 400 рублёў, – дзеліцца з намі Кірыл Лашакоў. – У гэтым нават не раздумваў, ці ісці працаваць. Мне вельмі падабаецца на збожжатаку».

А вось Аляксандра Чумак і Марыя Халяўка тут першы год. Паслухалі старэйшых таварышаў і не расчараваліся. «Працаваць падабаецца,  калектыў у нас цудоўны, час праводзім не толькі з карысцю, але і з добрым настроем», – расказваюць дзяўчаты.

Кожны дзень на збожжасушыльны комплекс прывозяць зерне магутныя МАЗы. « Сушым да вільготнасці 14%, – расказвае Алена Савіцкая – Калі збожжа ўжо сухое –ачышчаем і адпраўляем на склад. Ураджаем у гэтым годзе задаволены. Будзем з хлебам!»

Последние новости

Здоровье

Шкловская центральная районная аптека стала доступнее и комфортнее для всех

13 сентября 2025
Читать новость
101 информирует

Шкловский РОЧС: как избежать трагедии на воде

12 сентября 2025
Читать новость
Досуг

Знаете ли вы, как правильно провести обрезку крыжовника?

12 сентября 2025
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко: нужно мобилизовывать и объединять людей для благоустройства Минска

12 сентября 2025
Читать новость
101 информирует

Шкловский РОЧС предупреждает об опасности осенних палов

12 сентября 2025
Читать новость
Общество

Единый урок, посвященный Дню народного единства, пройдет во всех школах страны 17 сентября

12 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем