Работнікі Шклоўскага РАУС прымаюць удзел у працы інфармацыйна-сацыяльнага цягніка «Клопат»

У рамках рэспубліканскай акцыі «З клопатам пра бяспеку малой радзімы» у Шклоўскім раёне вылучыўся інфармацыйна-сацыяльны цягнік «Клопат».
З пенсіянерамі правялі гутарку работнікі Шклоўскага РАУС, Шклоўскага УКП «Жылкамгас» і Шклоўскага РАНС. Работнік МНС нагадаў пенсіянерам алгарытм дзеяння ў выпадку ўзнікнення пажару. Бо большасць людзей лічаць, што гэта не так ужо і важна і, як правіла, паняцці не маюць, дзе размешчаны першасныя сродкі пажаратушэння, куды рухацца ў выпадку ўзнікнення ўзгарання і як паведаміць аб тое, што здарылася работнікам МНС. Таксама работнік звярнуў увагу на стан пячнога ацяплення ў дамах. Напрыканцы размовы пенсіянерам была раздадзена наглядна-выяўленчая прадукцыя. Скончылася ўсё канцэртам які арганізавалі супрацоўнікі Шклоўскага Дома Культуры.
Юлія Мартынчык, спецыяліст СПіУГ
