Цягнік “Клопат” наведаў аддаленую вёску Гарадзішчанскага сельсавета

Цягнік “Клопат” наведаў аддаленую вёску Гарадзішчанскага сельсавета

…Вёска Навасёлкі Гарадзішчанскага сельскага савета, якую інфармацыйна-сацыяльны поезд  «Клопат» наведаў на мінулым тыдні, ніяк не паходзіць на глыбінку. Дагледжаныя дамы, неблагая дарога, жыхары, якія прывыклі жыць на зямлі і быць на ёй гападарамі.

Пачалася сустрэча з прадстаўнікамі розных службаў з канцэрта мастацкай самадзейнасці. З усёй творчай аддачай падымалі настрой вяскоўцам выканаўцы Гарадзішчанскага сельскага Дома культуры, спяваючы даўно знаёмыя песні пад акампанемент баяна. 
1.jpg
Як паведаміла старшыня Гарадзішчанскага сельвыканкама Алена Шабунёва, Навасёлкі – адносна вялікая вёска, тут праходзяць дзве вуліцы, зарэгістравана каля 100 чалавек. 

Прадстаўнік райадміністрацыі – галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Юлія Сцепанькова пацікавілася ў тых, хто  завітаў да месца сустрэчы, аб тым, як жывецца ў населеным пункце, як тут працуюць пошта, аўталаўка, ці ёсць пытанні да іншых службаў. З адказаў жанчын высвятлілася, што ўсе іх пытанні вырашаюцца своечасова. Жыхаркі акцэнтавалі ўвагу на тым, што магчымым гэта становіцца дзякуючы намаганням Алены Шабунёвай. «Да яе можна звярнуцца заўсёды і ў любы час», – упэўнены мясцовыя жыхары.
2.jpg
Выступілі з актуальнай інфармацыяй супрацоўнікі сілавых структур. Інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Андрэй Варанцоў паведаміў пра недапушчальнасць выпальванняў травы, правілы наведвання лясоў, а таксама пра выкананне патрабаванняў да эксплуатацыі пячнога абсталявання. Участковы інспектар РАУС Раман Ісаеў нагадаў жыхарам аб асабістай і маёмаснай бяспецы, папярэдзіў ад магчымых падманах пад час правядзення перапісу насельніцтва. А спецыяліст раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ірына Смірнова расказала жыхаркам пра паслугі, якія прадастаўляюцца цэнтрам. 
3.jpg
«Сёння на сустрэчу прыйшлі жанчыны пенсійнага ўзросту, астатнія занятыя на працы, – тлумачыць старшыня сельвыканкама. – Вяскоўцы рады таму, што існуе такая форма зносінаў. Ім важна расказаць аб тым, што іх хвалюе». Па словах Алены Шабунёвай, на тэрыторыі сельсавету працягваецца работа па навядзенню парадку: у 2018 годзе 81 дом быў знесены, вызваленая зямля ўцягнута ў севазварот і зараз прыносіць карысць.

Последние новости

Общество

Сегодня состоится Всебелорусская минута молчания

22 июня 2025
Читать новость
Общество

Сегодня в Шклове состоялся митинг-реквием

22 июня 2025
Читать новость
Общество

Всебелорусская молитва за мир прозвучит сегодня во всех храмах Беларуси

22 июня 2025
Читать новость
Общество

Память незыблема, память священна!

22 июня 2025
Читать новость
Досуг

Не получается избавиться от белокрылки в теплице? Биолог назвал распространенную причину

21 июня 2025
Читать новость
Гордость земли Шкловской

Клим Михайлов – талантливый мастер из Шклова

21 июня 2025
Читать новость