Ратавальнікі нагадваюць: бяспека на першым месцы!

Пажарная бяспека, бяспека на вуліцы, бяспека ў побыце. Слова «бяспека» з’яўляецца ключавым аспектам у жыццядзейнасці чалавека. Бо ад правільных і зладжаных дзеянняў залежыць дабрабыт кожнага чалавека асобна і ўсіх людзей у цэлым.
Інспектар інспекцыі і нагляду Шклоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Варанцоў правёў выступ у Лядовай арэне г.Шклова. Андрэй Варанцоў азнаёміў з аператыўным становішчам у горадзе і раёне, нагадаў правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, распавёў, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення той ці іншай надзвычайнай сітуацыі. Не засталіся без увагі і такія пытанні, як захаванне правілаў паводзін у побыце. Таксама работнік МНС заклікаў ні ў якім разе не пакідаць дзяцей без нагляду.
Юлія Мартынчык, спецыяліст СПіУГ Шклоўскага РАНС.
