Графіці ўпрыгожыла прыпыначны пункт у Шклоўскім раёне

Шклоўскім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях праводзіцца паўсядзённая праца па папярэджанні надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх. Адным з кірункаў з’яўляецца прапаганда асноў бяспекі жыццядзейнасці. Як паказвае вопыт, найбольш эфектыўнай і дзейснай мерай уздзеяння на свядомасць і паводзіны насельніцтва з’яўляецца сацыяльная рэклама.
Вялікае яркае графіці ўпрыгожыла сцены прыпыначнага пункта каля в.Новыя Чамаданы ў Шклоўскім раёне. На малюнку можна ўбачыць надпіс «Каб б не было бяды, запалкі ў рукі не бяры» і тэлефоны службы МНС.
Юлія Мартынчык, спецыяліст СПіУГ Шклоўскага РАНС

