У Александрыйскай школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства

У Александрыйскай школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства

У першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства.  Традыцыйна  ва ўстанове адукацыі  “Александрыйская  сярэдняя школа Шклоўскага раёна” праводзяцца  мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай нагодзе. І новы навучальны год не стаў выключэннем.
1599392515208.jpg
Так,  5 верасня ў межах шостага школьнага дня вучні наведалі Літаратурную гасцёўню  “Зямля пад белымі крыламі”, мэтай якой стала выхаванне беражлівых адносінаў да айчыннай духоўнай і культурнай спадчыны, гонару за свой самабытны народ, фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Увазе вучняў была прапанавана прэзентацыя аб  беларускіх асветніках, у час якой былі прыгаданы імёны  Е.Полацкай, Ф.Скарыны, С. Полацкага, К.Тураўскага, М.Гусоўскага і іншых. 

У ходзе мерапрыемства дзецi пазнаёміліся з кніжнай выставай “Ад літары да слова”, прынялі ўдзел ў віктарыне,  у якую былі ўключаны пытанні аб гісторыі і культуры Беларусі. А з улікам таго, што ўстанова адукацыі рэалізуе інавацыйны праект “Укараненне мадэлі фарміравання сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый навучэнцаў на аснове стварэння і рэалізацыі турысцка-краязнаўчых медыяпадарожжаў”, вучні звярнуліся да творчасці паэта-земляка Яўгена Крупенькі, які ў сваёй творчасці ўслаўляў малую радзіму. 

Напрыканцы мерапрыемства быў зроблены агляд гарадоў, у якіх ужо адбылося  свята беларускага пісьменства. Дзеці даведаліся, што ў гэтым годзе свята сустрэу горад Бялынічы Магілёўская вобласці.

Такім чынам,   інтэлектуальны і пазнавальны пачаткі гарманічна ўпляліся ў нітку праграмы літаратурнай гасцёўні, што спрыяла  атрыманню вучнямі трывалых ведаў аб гісторыі станаўлення і развіцця беларускага пісьменства.

Галiна ЛАЗАРЭВIЧ, настаўнік рускай мовы i  лiтаратуры ДУА “Александрыйская СШ  Шклоўскага раёна”

 

Последние новости

Официально

Александр Лукашенко вручил орден Дружбы народов первому вице-премьеру России Денису Мантурову

25 августа 2026
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко — Денису Мантурову: Беларусь считает за честь сотрудничать с Россией

25 августа 2026
Читать новость
Всебелорусское народное собрание

Елена Гвоздева: дважды делегат Всебелорусского народного собрания из Александрии

25 августа 2026
Читать новость
Общество

«Стэфан» принесет сентябрьское похолодание? В Белгидромете рассказали о погоде в конце августа

25 августа 2026
Читать новость
Общество

Как родителям школьников взять выходной 1 сентября, рассказали в Минтруда

25 августа 2026
Читать новость
Общество

«Соберем портфель вместе»: сотрудники Шкловского отдела охраны поддержали многодетную семью коллеги

25 августа 2026
Читать новость