НЕАБЫЯКАВЫЯ НАТАТКІ… пра адзінства нацыі
Я часта езджу па Беларусі. Па справах і проста, вандруючы для душы. Бачу, што ў нашых населеных пунктах побач стаяць і праваслаўная царква, і каталіцкі касцёл. А яшчэ можна ўбачыцць і сінагогу, і мусульманскую мячэць. Гэта таксама красмоўна характарызуе Беларусь – нашу Бацькаўшчыну. Беларусь – шматнацыянальная і шматканфесінальная дзяржава. Не сакрэт, што беларуская талерантнасць адшліфоўвалася стагоддзямі. І наогул мір і спакой вельмі важныя для ўсіх на генетычным узроўні. Ва ўсе часы!
У наш час у Беларусі праходзяць шматлікія нацыянальныя і міжнацыянальныя фестывалі. Далёка ў свеце вядомы міжнарожны фестываль “Славянскі базар у Віцебску”. У Гродне традыцыйна адбываецца Фестываль нацыянальных культур. Не могуць не хваляваць гледачоў выступы артыстаў Маладзечанскага квартэта “Краяны” ўкраінскай суполкі “Ватра”, танцавальных ансамбляў “Арыранг” Асацыяцыі беларускіх карэйцаў і армянскага “Эрэбуні”, спевакоў з Бабруйскага аб’яднання армян “Масіс”. Сябруюць ансамбль “Івянчанка”, што з Івянецкага аддзела Саюза палякаў на Беларусі, і Мінскае аб’яднанне ўкраінцаў “Обрій”. Гэтыя форумы і мерапрыемствы красамоўна сведчаць, што народнае адзінства – гэта вечная каштоўнасць. Сёння ў Беларусі ўтульна пачуваюць сябе і армяне, і яўрэі, і рускія, і татары, і ўкраінцы…
Так ужо сталася, што менавіта выраз «У адзiнстве – сiла» лiчыцца агульнапрызнанай формулай iснавання шматнацыянальных дзяржаў, дэвiзам поспеху. Нават светлай долі і чалавечага шчасця. Мяне як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь надзвычай уразіла, што 2021-ы пройдзе як Год народнага адзінства.
21 стагоддзе – прыгожае і вялікае, самы час, каб грамадзяне Беларусі ўсвядомілі сябе як адзіны народ. Сёння мы павінны актыўна адраджаць добрыя, прыязныя адносіны адзін да аднаго, тое, што было ўласціва нашым дзядулям, прадзядулям, бабулям, прабабулям. Што было ўласціва ўсяму беларускаму народу цалкам. Канешне, змянілся многія рэаліі, дасягнуць ідэальных адносін цяжка і нярэдка нават немагчыма. Аднак гэта не значыць, што мы не павінны нічога рабіць, быць пасіўнымі сузіральнікамі грамадскага жыцця. Памятаеце ў класіка – чалавек чалавеку сябра. А не вораг!
Пытанне адзінства для нас мае каласальнае значэнне. У нас проста няма іншага выбару: для таго каб захаваць краіну, пра што пастаянна і клапоціцца Прэзідэнт, мы павінны захоўваць не толькі гістарычнае, але і духоўнае адзінства. Зможам захаваць адзінства – зможам эфектыўна развівацца заўтра. І што вельмі важна: імкненне да сапраўднага адзінства павінна ісці знізу, ад народа.
Наша Бацькаўшчына – прыгожы сінявокі Божы куточак, шматнацыянальная краіна, утульная для жыцця. Пад яе небам усе нацыянальнасці жывуць у згодзе. Лёсы народаў, якія тут пражываюць, іх нацыянальныя культуры цесна аб’яднаны і сплецены, і ў той жа час у кожнага народа ёсць свая гістарычная памяць, свае традыцыі, свой нацыянальны каларыт. Мы багатыя на агульную гісторыю, але ўсе мы розныя, і сваёй рознасцю, сваёй адметнасцю мы можам і павінны быць цікавымі адзін аднаму. Я перакананы, што культуры розных нацыянальнасцей збліжаюць і ўзбагачаюць адзін аднаго. Беларусь, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, – унікальная краіна межнацыянальных, культурных, духоўных, рэлігійных і гістарычных каштоўнасцей. Давайце разам развіваць гэтыя векавыя каштоўнасці ў 21 стагоддзі!