НЕАБЫЯКАВЫЯ НАТАТКІ пра патрыятызм

НЕАБЫЯКАВЫЯ НАТАТКІ пра патрыятызм

Яшчэ ў маленстве мая бабуля Таццяна, якая ўсё жыццё пражыла ў сваёй вясковай хаце, мне ўзгадвала шматлкія прыказкі і прымаўкі пра Радзіму: ўсякай птушцы сваё гняздо мілае; Радзіма –  матка, чужына – мачыха; у сваім краі, як у раі; на чужыне і камар загіне; кожнаму свой куток мілы; кожная сасна свайму бору песню пяе. Мне асабліва запомнілася апошняя, і кожны раз узгадваю гэтую бабуліну мудрасць. Затым па жыцці запомнілася іншая мудрасць народа: родная зямля мякчэй чужой пярыны; на чужой старане не сагрэе і сонца; для сваёй Айчыны не шкадуюць сілы;  бацькоў не цурайся, а ад Радзімы не адракайся. Прыемна, што ў нашых продкаў была падсвядомая прыхільнасць да роднай хаты, бацькоўскай  зямлі.  

Вельмі брыдка і агідна, што на планеце Зямля ў надзвычай прыгожым і гарманічным  21 стагоддзі становіцца  ўсё больш агрэсіі, абыякавасці, апатыі.  Патрыятызм для некаторых стаў пустым гукам, аднак нягледзячы ні на што мы ўсе разам павінны змагацца з дэфіцытам сапраўднай любові да Бацькашчыны.Трэба любіць сваю пявучую, мілагучную мову, айчынную вусную народную творчасць. Я ўжо даўно ўсвядоміў: без бацькаўшчыны,  без свайго народа чалавек не можа паўнакроўна жыць. І як жа прыемна і велічна штодзённа  адкрываць для сябе таленавітасць беларусаў і беларусачак, бачыць прыгажосць і непаўторнасць малой радзімы, адчуваць ў душы вялікі гонар за  Бацькаўшчыну. Спрадвек мае суайчыннікі імкнуліся па-купалаўску “Людзьмі звацца”. Нам Богам дадзены гэты зялёны лiсток на карце: лясы, пералескi, лугi, пушчы, ураджайныя палеткi. Лёс нам даў мірны характар, чулае сэрца, шчырую душу, бязмерную шчодрасць і гасціннасць. Галоўны скарб маёй краіны – людзі, што ўслаўляюць бацькоўскую зямлю, нясуць у свет добрае iмя беларусаў. Мой народ ва ўсе стагоддзі вылучаўся палымяным і шчырым патрытызмам. Менавіта патрыятызм дапамог салдатам і афіцэрам Савецкай Арміі  перамагчы нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную. Вопыт, мужнасць і патрыятызм  ветэранаў павінны  з’яўляцца і ў  21 стагоддзі надзейнымі арыенцірамі для сучаснікаў. І як дрэнна, што ў многіх краінах Еўропы руйнуюцца помнікі мінулай вайны, з’яўляюцца выявы свастыкі. Званы Хатынi, мемарыял у Брэсцкай крэпасцi-героi нагадваюць нам: “Людзi! Помнiце! Не дапусцiце новай бойнi!”

Айчынная патрыятычная літаратура – адна з самых вялікіх у свеце. А “жоўта-карычневая” інфармацыя са смартфонаў – гэта не патрыятычныя вершы. Мы не стамляемся сцвярджаць, што кожны з нас хацеў бы бачыць сваю Беларусь шчаслівай, а некаторыя выходзяць на пратэсты, парушаюць мірнае жыццё, наладжаны быт сваіх землякоў, руйнуюць ужо зробленае. Казка “Залатая рыбка”Аляксандра Пушкіна – вельмі павучальная. Вось яна – гнілая камерцыя: хап, хап, хап, а потым – разбітае карыта…  Не сабе, ні людзям.

Гэта проста святы абавязак кожнага беларуса – ганарыцца прыналежнасцю да свайго народу, дбаць пра гонар нацыі. Патрыятызм з’яўляецца духоўнай асновай згуртаванасці людзей, якая праяўляецца ў шанаванні продкаў, у вернасці нацыянальным традыцыям і звычкам, рэлігійным і маральным нормам, у імкненні адстаяць дабрыню, неабыякавасць. Ён кансалідуе людзей у сацыяльнае цэлае – у Народ. Будучы адлюстраваннем быцця Айчыны, у гістарычнай перспектыве патрыятызм змяшчае ў сабе веды, сацыяльны вопыт, які перадаецца з пакалення ў пакаленне, забяспечвае захаванне  духоўных каштоўнасцей, здзяйсняе пераймальнасць пакаленняў, сувязь часоў. Несумненна: патрыятызм беларускага народа – наш нацыянальны здабытак. Я ўпэўнены, што патрыятызм павінен пачынацца з малой радзімы. З сям’і,  дзе ён спее, набірае моцы. І толькі потым выпраўляецца ў шырокі свет. Таму пошукі якаснага патрыятызму раю пачынаць з сябе, са свайго маленькага жыцця, з запытання: “А што ж я зрабіў для Радзімы?”

Последние новости

101 информирует

С 1 июня по 31 августа на Шкловщине пройдет информационно-пропагандистская акция МЧС «Безопасные каникулы»

27 мая 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Знаете ли вы, сколько может прослужить приподнятая деревянная грядка?

27 мая 2025
Читать новость
Общество

От Могилева до Камчатки: где будут работать студотряды из Могилевской области

27 мая 2025
Читать новость
Без рубрики

Не так опасна болезнь, как ее осложнения. Советы врача, как защититься от кори

27 мая 2025
Читать новость
Культура

В Климовичах пройдет XXIII Международный фестиваль детского творчества «Золотая пчелка»

27 мая 2025
Читать новость
В мире

В Москве жильцы многоэтажки переплатили 4 миллиона российских рублей коммуналки

27 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем