У Гарадзішчанскай СШ прайшлі мерапрыемствы да Дня роднай мовы

У Гарадзішчанскай СШ прайшлі мерапрыемствы да Дня роднай мовы

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў.Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю.

Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова.Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Дваццаць першага лютага лічыцца Днём роднай мовы.У фармаце гэтай даты ў нашай школе прайшла гульня-конкурс “Пагуляем у роднае слова”, якую правяла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Шылава Святлана Віктараўна.Удзельнікамі гульні былі вучні 6-8 классаў.Каманды “Васілёчкі”  і “Званочкі” ацэньвала журы, у склад якога ўваходзіла і я.

На гэтым мерыпрыемстве праводзіліся цікавыя і пазнавальныя конкурсы.Удзельнікам трэба было адгадаць загадкі, перакласці словы з рускай мовы на беларускую, вызначыць фразеалагізм па малюнку, а потым  з  дапамогай жэстаў  раскрыць яго сэнс. Вучні хутка перамяшчаліся па станцыях: “Старонкі  мінулага  і сучаснага”, “Крылатая  паштоўка”,  “Літіратурная  крыжаванка”, “Знаўцы  беларускага  фольклору” і іншых.

Гледачам  таксама  не  было сумна, яны  хваляваліся  за  каманды  і  ўдзельнічалі  ў канкурсах, якія  былі  падрыхтаваны  для  іх. Удзельнікі  каманд  і  гледачы  вельмі  ахвотна  выконвалі  заданні.  У выніку  перамагла  каманда “Званочкі”.

Я думаю, што  мерапрымства, прысвечанае  Дню  роднай  мовы  прынесла ўсім шмат задавальнення і  карысці. Мы  даведаліся  шмат  новага  і цікавага,упэўніліся  ў тым, што  наша  родная  мова  вельмі  прыгожая  і  мілагучная. Яна  заслугоўвае  павагі і пашаны.

Дар’я ЯЎСЕЕВА, вучаніца  9  класа  ДУА “Гарадзішчанская сярэдняя  школа Шклоўскага раёна”

Последние новости

Человек и закон

Механизатор в Шкловском районе похищал дизтопливо

1 августа 2025
Читать новость
Официально

Встреча Александра Лукашенко и Владимира Путина проходит на Валааме

1 августа 2025
Читать новость
Человек и закон

Дорожная обстановка в выходные дни – под усиленным контролем ГАИ

1 августа 2025
Читать новость
Спорт

С 1 августа возобновил работу городской бассейн

1 августа 2025
Читать новость
Урожай-2025

Черное золото шкловских полей: в разгаре уборка рапса

1 августа 2025
Читать новость
Культура

Праздник сбора летнего урожая «День огурца» пройдет в Шклове 9 августа. Что в программе?

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем