НЕАБЫЯКАВЫЯ НАТАТКІ пра сучасных манкуртаў

Шмат думак прынес  прагляд трох частак дакументальнага фільма “Манкурты”  на тэлебачанні. Захацелася выказаць свае меркаванні. 
 Мне як грамадзяніну Рэспублікі Беларусь вельмі горка, што ў сённяшняй палітычнай сітуацыі манкурты розных забруджаных кшталтаў  пачалі вытвараць  ганебныя ўчынкі ў дачыненні да Беларусі – як у самой краіне, так і па-за яе межамі. А слова “манкурт” найперш і ўжываецца для красамоўнай характарыстыкі  чалавека, які страціў сувязь са сваімі каранямі, што забыўся пра свой род, краіну, землякоў.  

 І сапраўды: гэта проста дзікунства, што сёння сярод нас з’явіліся тыя, хто гатовы не дапамагаць краіне, а шкодзіць ёй. Мне ніколі не падабаліся манкурты, людзі перакаці-поле. Манкурцтва – гэта найперш здрада. Здрада сваёй зямлі, землякам, суайчыннікам. Яшчэ больш абсурдна і агідна  ад таго, што некаторыя чамусьці  перакананы, што нам, беларусам, трэба жыць па мадэлях Еўроп-Амерык. Пачынаюць навязваць свае брыдотныя, наіўныя  меркаванні іншым. 

 Як наогул можна дыскрэдытаваць тую краіну, дзе жывеш? Дзе жывуць твае бацькі, сябры, знаёмыя. Чаму у некаторых суайчыннікаў  праявілася  хлусліва зразумелае пачуццё патрыятызму? Дзеянні падобны да існавання Іудаў, якія, на жаль, былі ва ўсе часы ў любой краіне. І глыбока памыляюцца такія манкурты, што, здрадзіўшы Радзіме, уцёкшы, як пацукі, за мяжу, яны змогуць спакойна там дажываць свой век. Нельга забываць пра закон бумеранга. 

 Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы,  нам ёсць чаму павучыць і  іншыя краіны. А шкодзіш суседзям – здрада абавязкова вернецца назад! Манкурты ніколі не змогуць павесці за сабой іншых, стаць лідарамі, тым больш нацыянальнымі героямі. 

 Мне яшчэ са школы – і на ўсё жыццё запомніліся таленавітыя творы вялікага кіргізскага пісьменніка Чынгіза Айтматава. Творы здольны патрапіць у душу кожнага, незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці. Нельга без хвалявання і 21 стагоддзі чытаць і перачытваць творы  “І даўжэй стагоддзя доўжыцца дзень”, “Плаха”, “Матчына поле”, “Буранны паўстанак”.  Айтматаву ўдалося ў многім раскрыць саму ганебную прыроду манкурцтва. На жаль,  манкурты не перавяліся і ў наш час. Ёсць яны сярод нас, у любога народа, у любой краіне. А прасвятленне можа прыйсці толькі тады, калі адродзіцца памяць пра сваіх продкаў. Гэта нам як свежае паветра  патрэбна зараз, калі свет скаланаюць войны і жорсткія супрацьстаянні, калі падымаюць галовы прыхільнікі нялюдскіх ідэй, сеючы варажнечу паміж народамі. А запавет змагання  за злом – самы святы і высакародны. 

Последние новости

101 информирует

С 1 июня по 31 августа на Шкловщине пройдет информационно-пропагандистская акция МЧС «Безопасные каникулы»

27 мая 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Знаете ли вы, сколько может прослужить приподнятая деревянная грядка?

27 мая 2025
Читать новость
Общество

От Могилева до Камчатки: где будут работать студотряды из Могилевской области

27 мая 2025
Читать новость
Без рубрики

Не так опасна болезнь, как ее осложнения. Советы врача, как защититься от кори

27 мая 2025
Читать новость
Культура

В Климовичах пройдет XXIII Международный фестиваль детского творчества «Золотая пчелка»

27 мая 2025
Читать новость
В мире

В Москве жильцы многоэтажки переплатили 4 миллиона российских рублей коммуналки

27 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем