Дзень беларускага пісьменства адзначылі ў цэнтральнай бібліятэцы

Дзень беларускага пісьменства адзначылі ў цэнтральнай бібліятэцы

Для кожнага жыхара Беларусі першая нядзеля верасня — асаблівая, святочная. Менавіта ў гэты дзень, пачынаючы з 1994 года, наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства і друку. Гэты дзень стаў нацыянальным святам беларусаў, якія з вялікай павагай ставяцца да роднага слова, нацыянальнай культуры, асветы і літаратуры.
 
З гэтай нагоды 2 верасня ў цэнтральнай бібліятэцы прайшоў гістарычны экскурс «Адкрываю, як свет, нанова беларускае роднае слова» для навучэнцаў УА «Шклоўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №12».

Гасцям мерапрыемства прапанавана падарожжа ў мінулае, знаёмства са славутымі беларускімі першадрукарамі і асветнікамі: Кірылам Тураўскім, Еўфрасінняй Полацкай, Францішкам Скарынай, Сымонам Будным. У рамках мерапрыемства адбылася слайд-прэзентацыя «Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова». Сваю эрудыцыю і веды ўдзельнікі змаглі прадэманстраваць, адказаўшы на пытанні віктарыны «Пісьменства на зямлі беларускай».

Да Дня беларускага пісьменства ў бібліятэцы арганізавана тэматычная выстава «Пісьменства на зямлі беларускай».  

Вераніка ШАРДУЛЁВА, загадчык аддзела інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі

Последние новости

Досуг

Как самостоятельно вырастить грибы на садовом участке

1 июня 2026
Читать новость
Общество

В Шкловском колледже состоялась спортландия, посвященная Дню защиты детей

1 июня 2026
Читать новость
Общество

Стартовал прием работ на Международный молодежный конкурс социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

1 июня 2026
Читать новость
Общество

Международный день защиты детей в Шклове: праздничный фоторепортаж

1 июня 2026
Читать новость
Официально

Новая неделя — новые задачи: в Шкловском райисполкоме состоялось аппаратное совещание

1 июня 2026
Читать новость
Наши проекты

Великая Отечественная война в цифрах и фактах

1 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем