“У Каляды хадзілі, казу вадзілі…” Як на Шклоўшчыне выконваюць народны абрад?

“У Каляды хадзілі, казу вадзілі…” Як на Шклоўшчыне выконваюць народны абрад?

Здаўна нашы продкі па-асабліваму ставіліся да свята Божага Нараджэння і Калядаў. Распачыналі іх святкаваць 7 студзеня і працягвалі да Хрышчэння. У кожнай мясцовасці былі свае традыцыі і абрады, але асноўныя атрыбуты і сімвалы – аднолькавыя. Прыемна, што зараз адбываецца адраджэнне традыцый. У нашым новым праекце мы не проста раскажам пра народныя абрады, аднак і прымем удзел у іх рэканструкцыі. І пачнем, канешне ж, з калядавання.

Да першай зоркі

1(3).jpgРазам с супрацоўнікамі раённага Дома культуры накіроўваемся ў аграгарадок Дабрэйка. У Доме народнай творчасці марозным вечарам нас сустракаюць цёпла і гасцінна, частуюць традыцыйнай кашай – Куццёй. «6 студзеня яна посная, – расказвае загадчык Наталля Світкова. – Толькі крупы, без масла, можна з мёдам альбо сухафруктамі».

Народны абрад у Дабрэйцы праводзяць згодна мясцовых традыцый. Як гэта было раней, можа расказаць малады ўдзельнік самадзейнасці і адначасова захавальнік традыцый Юрый Бабак.

«Раней на нашых землях было два калгасы, – расказвае ён. – Але святкавалі ўсе вёскі разам: Загор’е, Літоўск, Махавое, Данькавічы, Рыжкавічы, Камароўка, Дабрэйка, Каменныя Лавы, Рэпалава… Заходзячы ў двор, прасілі дазволу скалядаваць. І толькі потом пелі Трапар Хрысту, народныя песні «Ражаство тваё, Хрысце Божа», «Учора з вячора», «А ў Бэтлееме»… Гралі на бубнах, на гармоніку. Калі гулялі ў адной вёсцы, адгалоскі былі чутны ў другой. Дзяўчаты гадалі, кідалі палена праз забор. У які бок паляціць – адтуль і лёс трэба свой чакаць. Пяклі пышкі і клалі ў іх альбо манету, альбо трэску. Каму манета дастанецца – багаты будзе ўвесь год, каму трэска – няхай чакае года наступнага». 

2(2).jpg

«6 студзеня да з’яўлення на небе першай зоркі нічога не елі і нават нам малым не давалі, – працягвае расповяд Юрый – Выбягаеш на вуліцу, глядзіш, калі ўжо тая зорка ўзыйдзе. А ўвечары, пасля таго як у царкве спяюць вячэрню, святкавалі. Бліны пяклі, сала смажылі. І абавязкова, каб на калядным стале была рыба. Калядаванне цягнулася да 18 студзеня. Было тры Куцці: 6 – галодная альбо посная, с 13 на 14 – шчодрая, а 18 – вадзяная, калі да першай зоркі нічога нельга было есці, толькі ваду піць».

Памятае з дзяцінства калядную абраднасць і Валерый Маёраў. Яго бабуля Агрыпіна і дзядуля Раман былі старастамі царквы ў Высокім: «На Каляды бабуля ўводзіла ў хату авечку з ягнятамі, казала, так трэба, бо Іісус ў яслях нарадзіўся».

6.jpg

Валерый Маёраў адзначыў: «Вельмі прыемна, што зараз народная абрадавасць адраджаецца». Сам ён у калядным абрадзе выконваў ролю Мядзведзя. Таксама калядаваць выйшлі Каза, Цыганка, Доктар і іншыя традыцыйныя персанажы. Калядную Зорку ўпрыгожвала намоленая ікона. 

Халодным вечарам было горача ад калядных песень, ад скокаў, у якія пускаліся калядоўшчыкі. І самае галоўнае, паўсюль у Дабрэйцы іх сустракалі цёпла і гасцінна.

10.jpg

«Анёл з неба да нас спусціўся, абвясціў: Хрыстос нарадзіўся»

изображение_viber_2023-01-10_13-35-55-751.jpgМенавіта з такімі словамі, папярэдне спытаўшы дазволу на калядаванне, заходзілі ў дамы жыхароў Гарадца калядоўшчыкі з мясцовага сельскага Дома культуры. А потым дадавалі: «Мы прыйшлі Хрыста праславіць і вас са святам павіншаваць».

Галоўнай дзеючай асабай абраднасці была Каза, якую трэба было адарыць салам. Вучоны мядзведзь паказваў, як гаспадыні месяць цеста, як п’яны мужык ідзе дадому, Цыганка «гадала» на картах… Адыходзячы, калядоўшчыкі жадалі сям’і ўсяго самага лепшага.

«У нашым аграгарадку сустракаюць калядоўшчыкаў вельмі добра, – расказвае загадчык СДК Святлана Стукалава. – А да каго ў хату не зойдзеш – нават крыўдзяцца, чаму абмінулі».

І гэта не выпадкова. Здаўна верылі, што калядоўшчыкі прыносяць шчасце і дабрабыт на ўвесь год! «Каляда прыйдзе – добры год будзе», – казалі нашы продкі. Таму разам з калядоўшчыкамі віншуем вас са святамі, дарагія чытачы, і жадаем дабра і шчасця на ўвесь год!

Вольга ДАНІЛАВА
Фота аўтара і Гарадзецкага СДК

Каментарый
Ірына ПРАСАЛОВІЧ, дырэктар ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Шклоўскага раёна»:
– У 2023 годзе перад кожнай установай культуры нашага раёна стаіць задача рэканструкцыі народных абрадаў, для гэтага распрацаваны календарны план. Наша мэта – не проста паказаць абрады, аднак і выявіць рэгіянальныя асаблівасці, бо ў кожнай мясцовасці было штосьці цікавае і адметнае, свае песні, свае звычаі. А таксама наша мэта захаваць спадчыну і памяць пра даўніну для наступных пакаленняў.

Последние новости

Человек и закон

В Шкловском районе будут проведены мероприятия по профилактике домашнего насилия

9 июня 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Имбирь быстро высыхает? 5 способов сохранить его свежесть

9 июня 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Знаете ли вы, чем удобрить клубнику во время цветения?

9 июня 2025
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко рассказал о чувстве ответственности за Калининградскую область и готовности наращивать сотрудничество

9 июня 2025
Читать новость
Официально

Аппаратное совещание прошло в Шкловском райисполкоме. Обсуждены вопросы благоустройства и подготовки к новому учебному году

9 июня 2025
Читать новость
Человек и закон

За грубейшие нарушения законодательства приостановлена работа двух частных торговых объектов в Могилеве

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем