Сёння — Міжнародны дзень роднай мовы. Разважаем на тэму таго, якое месца займае беларуская мова ў нашым грамадстве

Сёння — Міжнародны дзень роднай мовы. Разважаем на тэму таго, якое месца займае беларуская мова ў нашым грамадстве

Не ведаю, як хто, а я пры гучанні беларускай мовы адразу ўспамінаю школьны «Буквар» Анатоля Клышкі з яркімі малюнкамі і простымі словамі, з якіх складваўся вялікі цікавы свет. У старэйшых класах – вывучэнне твораў беларускіх класікаў. Ва універсітэце – тонкасці ўжывання беларускай мовы і гісторыя яе з’яўлення. І ўсё гэта нараджала вялікую любоў да роднага слова.

21 лютага грамадскасць адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Для нас гэта не проста нагода паразважать на тэму таго, якая прыгожая беларуская мова, але і якую ролю яна займае ў нашым грамадстве. Шчыра прызнаемся, сёння на вуліцах гарадоў рэдка пачуеш беларускія словы. Але ў чым прычына? І зусім не ў адсутнасці дзяржаўнай падтрымкі – яна як раз на адпаведным узроўні. Выдаюцца дзіцячыя кнігі і часопісы, праводзяцца шматлікія мерапрыемствы, прапагандуецца культурная спадчына і народныя святы… Ды і наш Прэзідэнт у знакавыя моманты звяртаецца да народа на роднай мове і падкрэслівае яе  важнасць. 

Але вось толькі гэта не можа быць магчымым без зменаў у думках людзей. Без усведамлення, что беларуская мова зусім не «калгасная», а прыгожая і мілагучная.

Ёсць яшчэ адзін момант.  Беларуская мова – гэта не бчб і не БНФ, як лічуць некаторыя грамадзяне. Усе забываюць, што свайго росквіту наша мова дасягнула ў савецкія часы. Колькі цудоўных твораў было напісана беларускімі пісьменнікамі і паэтамі, колькі слоўнікаў і даследванняў мовы выдазена – не злічыць. Не кажучы ўжо пра тое, што на ўвесь Савецкі Саюз гучалі  песні беларускіх «Песняроў». 

У Год міра і стварэння наша першая задача – не дапусціць раз’яднання ў грамадстве, ў тым ліку і па моўнай прыкмеце.  Не кажучы ўжо пра тое, что развіваючы родную мову і выхоўваючы павагу да яе ў грамадстве мы тым самым адбіраем яе з рук змагароў. Мова – наша дзяржаўная, цудоўная, мілагучная! І менавіта калі гучыць Гімн Рэспублікі Беларусь, мы ўсе паўтараем  дарагія нам словы: «Вечна жыві і квітней, Беларусь!»

Последние новости

Досуг

Урожай лука и чеснока вырастет втрое, если использовать этот солевой раствор

11 мая 2026
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко обозначил важность оснащения войск современным вооружением для решения задач обороны

11 мая 2026
Читать новость
Официально

Вопросы благоустройства и безопасности обсудили в Шкловском райисполкоме

11 мая 2026
Читать новость
Человек и закон

В парке нельзя, на даче можно: какой штраф грозит в Беларуси за сорванную сирень

11 мая 2026
Читать новость
Общество

Первый в сезоне смерч случился под Могилевом (видео)

11 мая 2026
Читать новость
Здоровые города и поселки

В Шкловском колледже провели квест в рамках акции «Беларусь против табака»

11 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем