«Песня роднай зямлі» працягвае свой шлях

Маладзёжны патрыятычны праект «Песня роднай зямлі» распачаўся ў мінулым годзе. У яго рамках навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў у розных гарадах вобласці паказваюць спектакль па паэмах Алеся Казекі «Марыйка» і «Медуніца». Восенню спектакль быў прэзентаваны на Шклоўшчыне. Сёння навуэнцы шклоўскіх школ зноў убачылі яго на сцэне раённага Дома культуры. «Песня роднай зямлі» — гэта ўвасобленая ў мастацтве трагедыя вёскі Боркі Кіраўскага раёна, спаленай разам з жыхарамі ў чэрвені 1942 года.