21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Гэта штогадовае свята, заснаванае рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА ў 2000 г. Галоўная мэта свята – захаванне моўнай і культурнай шматстайнасці ў свеце, падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.
А вы ведаеце, што:
Беларуская мова – адная з самых багатых у свеце. Яна налічвае да 500 тысяч слоў, дыялектная – ад 1,5 да 2 мільёнаў.
Паводле даследвання ЮНЕСКА, беларуская мова з’яўляецца адной з самых мілагучных моў у свеце.
Гісторыя яе пісьменства налічвае больш за 10 стагоддзяў.
Толькі ў беларускай мове ёсць літара Ў. Скульптурным увасабленнем адметнасці беларускай мовы з’яўляецца помнік літары “Ў” у Полацку