НЕАБЫЯКАВЫЯ НАТАТКІ. Дзе твая інфармацыя?

Дзіўна, у 21 стагоддзі ў свеце безліч СМІ, інтэрнэт-крыніц, а людзі ўсё роўна адчуваюць нейкі інфармацыйны голад. Спажыўцы інфармацыі, на жаль, нярэдка забываюць, што да яе трэба ставіцца, як да ежы: важна не сколькі ты паспеў праглынуць, а колькі з’еў карыснага для арганізму. А вось тут не ўсё так проста – з-за таго што інтэрнэт некаторыя лічуць свайго роду сметніцай, таму і размяшчаюць там такое, што нярэдка валасы дыбам… Праўда, нельга не адзначыць, што ў сеціве шмат таксама добрай, інтэлектуальнай, выверанай інфармацыі. Свет сёння ўступіў ў эру новых войнаў – інфармацыйных.
Многія добра памятаюць словы нямецкага банкіра Натана Ротшыльда: «Хто валодае інфармацыяй, той валодае светам». Інфармацыя – самы каштоўны тавар у свеце. Адразу – пасля часу.
Прэзідэнт нашай краіны заявіў: «Супраць Беларусі развязалі інфармацыйную вайну, арганізоўваюцца палітычныя правакацыі». І сапраўды – каля нашых заходніх і паўночных межаў ідзе пастаяннае нарошчванне ваеннага патэнцыялу. Польшча і Прыбалтыка сталі палігонамі для рэгулярных вучэннях войскаў НАТА. І вядучую ролю ў арганізацыі вулічных, дваровых беспарадкаў у Беларусі іграюць замежныя куклаводы. Яны кіруюць, знаходзячыся на віртуальнай прасторы. Збегшы з Беларусі, як пацукі з карабля… Мы бачым, як уводзяцца новыя эканамічныя санкцыі. Аднак разумных людзей у Беларусі значна больш: гераізацыя нацызму ў нас не пройдзе!
Сёння актыўна пачалі маніпуляваць грамадскай свядомасцю, нават палітычнай арыентацыяй сацыяльных груп. Для чаго гэта робіцца? Каб учыніць палітычнае напружанне і хаос, дэзінфармаваць насельніцтва аб працы дзяржаўных органаў, дыскрэдытаваць іх аўтарытэт. Толькі наіўныя могуць лічыць, што Захад заваліць нас грашыма. Баюся, каб толькі гэтыя «дабрадзеі» апошняе не адабралі…
Інтэрнэт, канешне, вялікае дасягненне, аднак яго нярэдка выкарыстоўваюць для ажыццяўлення розных фэйкаў-укідаў, для ашуканства, для хлусні. На шчасце, Беларусь умее і можа за сябе пастаяць!
Разумны чалавек не толькі павінен паглынаць мора інфармацыі, але і не патануць у гэтым моры. Умець выкідваць смецце з галавы, не забруджваць бязглуздзіцай свае мазгі… Інфармацыя можа ўзвысіць, а можа зрабіць палонным. Тым больш хлуслівая, навязаная. Як становяцца палоннымі некаторыя маладыя людзі, якім праз інтэрнэт прамылі мазгі… Добрыя, праўдзівыя навіны не проста запускаюць здаровую цыркуляцыю інфармацыі. Яны абуджаюць грамадскую свядомасць, патрыятызм, давер шырокіх мас. Не разумею ныцікаў: і тое ім дрэнна, і іншае. А што ты асабіста зрабіў для сваёй краіны?! Адным словам, пакажы, што ты шукаеш у інтэрнэце, і я скажу, што ты за чалавек…