НЕАБЫЯКАВЫЯ НАТАТКІ пра сучасных манкуртаў
Шмат думак прынес прагляд трох частак дакументальнага фільма “Манкурты” на тэлебачанні. Захацелася выказаць свае меркаванні.
Мне як грамадзяніну Рэспублікі Беларусь вельмі горка, што ў сённяшняй палітычнай сітуацыі манкурты розных забруджаных кшталтаў пачалі вытвараць ганебныя ўчынкі ў дачыненні да Беларусі – як у самой краіне, так і па-за яе межамі. А слова “манкурт” найперш і ўжываецца для красамоўнай характарыстыкі чалавека, які страціў сувязь са сваімі каранямі, што забыўся пра свой род, краіну, землякоў.
І сапраўды: гэта проста дзікунства, што сёння сярод нас з’явіліся тыя, хто гатовы не дапамагаць краіне, а шкодзіць ёй. Мне ніколі не падабаліся манкурты, людзі перакаці-поле. Манкурцтва – гэта найперш здрада. Здрада сваёй зямлі, землякам, суайчыннікам. Яшчэ больш абсурдна і агідна ад таго, што некаторыя чамусьці перакананы, што нам, беларусам, трэба жыць па мадэлях Еўроп-Амерык. Пачынаюць навязваць свае брыдотныя, наіўныя меркаванні іншым.
Як наогул можна дыскрэдытаваць тую краіну, дзе жывеш? Дзе жывуць твае бацькі, сябры, знаёмыя. Чаму у некаторых суайчыннікаў праявілася хлусліва зразумелае пачуццё патрыятызму? Дзеянні падобны да існавання Іудаў, якія, на жаль, былі ва ўсе часы ў любой краіне. І глыбока памыляюцца такія манкурты, што, здрадзіўшы Радзіме, уцёкшы, як пацукі, за мяжу, яны змогуць спакойна там дажываць свой век. Нельга забываць пра закон бумеранга.
Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, нам ёсць чаму павучыць і іншыя краіны. А шкодзіш суседзям – здрада абавязкова вернецца назад! Манкурты ніколі не змогуць павесці за сабой іншых, стаць лідарамі, тым больш нацыянальнымі героямі.
Мне яшчэ са школы – і на ўсё жыццё запомніліся таленавітыя творы вялікага кіргізскага пісьменніка Чынгіза Айтматава. Творы здольны патрапіць у душу кожнага, незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці. Нельга без хвалявання і 21 стагоддзі чытаць і перачытваць творы “І даўжэй стагоддзя доўжыцца дзень”, “Плаха”, “Матчына поле”, “Буранны паўстанак”. Айтматаву ўдалося ў многім раскрыць саму ганебную прыроду манкурцтва. На жаль, манкурты не перавяліся і ў наш час. Ёсць яны сярод нас, у любога народа, у любой краіне. А прасвятленне можа прыйсці толькі тады, калі адродзіцца памяць пра сваіх продкаў. Гэта нам як свежае паветра патрэбна зараз, калі свет скаланаюць войны і жорсткія супрацьстаянні, калі падымаюць галовы прыхільнікі нялюдскіх ідэй, сеючы варажнечу паміж народамі. А запавет змагання за злом – самы святы і высакародны.