НЕАБЫЯКАВЫЯ НАТАТКІ: Вайна ў нашай памяці

НЕАБЫЯКАВЫЯ НАТАТКІ: Вайна ў нашай памяці

Мне як грамадзяніну Рэспублікі Беларусь балюча і горка ад таго, што некаторыя імкнуцца перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, аплявузгаць ролю савецкага народа ў перамозе над фашызмам. Мінулая вайна заўсёды была святым паняццем для кожнай беларускай сям’і. У многіх сем’ях як самыя дарагія рэліквіі захоўваюцца фотаздымкі, лісты, успаміны, узнагароды франтавікоў. На жаль, сярод нас  сёння есць людзі перакаці-поле, для якіх мінуўшчына, спадчына, гісторыя нацыі – пустыя гукі. А заходнія цёткі і дзядзькі імкнуцца перапісаць гісторыю Другой сусветнай вайны на свой лад. Усім скептыкам раю наведаць музей Брэсцкай крэпасці-героя – тады адразу адпадуць усе негатывы і сумненні. Знаходзіцца хлусы, якія гатовы мусіраваць нашу гістарычную памяць.

СССР перамог фашызм. І адбылося гэта ў многім дзякуючы савецкаму інтэрнацыяналізму, савецкаму патрыятызму. Красамоўнымі старонкамі стала  і партызанская вайна ў нашай Айчыне. Чаму фальсіфікатары забылі, што Беларусь страціла кожнага трэцяга грамадзяніна, а ў некаторых раёнах – і кожнага другога. Скептыкі могуць наведаць Хатынь, іншыя мемарыяльныя месцы нашай Бацькаўшчыны, музей Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. Больш таго, Беларусь заўсёды клапацілася пра месцы захавання салдат і афіцэраў Чырвонай арміі, пастаянна з’яўляліся новыя помнікі, а старыя дбайна даглядаліся.  А вось у «цывілізаванай» Еўропе помнікі руйнуюцца, руйнуецца чалавечая памяць і свядомасць. 

 Беларусь умее і можа жыць у міры і суладдзі з усімі краінамі, імкнецца развіваць па максімуму матэрыяльныя і духоўныя стасункі. Дайшло да таго, што ілжывыя палітыкі патрабуюць перагляду вынікаў вайны. Як кажуць, прыехалі… На жаль, хлусня пра вайну сёння хутка распаўсюджваецца дзякуючы ўсемагутнаму інтэрнэту. Мы ўсе разам  павінны захоўваць памяць аб Вялікай Айчыннай і супрацьдзейнічаць спробам фальсіфікацыі гісторыі. І выкарыстоўваючы фэйкавыя навіны, «дабрадзеі» пачынаюць вучыць Беларусь, як нам жыць сёння і заўтра. 

 Мяне ўзрадавала, што з эфіру знік замежны тэлеканал Euronews.  Мне ніколі не падабался, што навіны там падабаліся спрошчана і аднабока. А сама дыкцыя і тон паведамленняў былі крыклівымі, пампезнымі, аднак часта пустымі і нікчэмнымі, што проста раздражняла. Інфармацыя на гэтым канале падавалася не а’бектыўна, а так, як хацелі так званыя эліты Еўрапейскага саюза. Гэтыя эліты зноў і зноў вучылі нас, беларусаў, як жыць. Мне як гледачу ніколі не быў даспадобы ангажыраваны погляд на падзеі ў свеце. Навіны нам падаваліся больш пра сам Еўрасаюз, чым пра Еўропу ў цэлым. Глыбока сімвалічна, што на месцы згаданага канала вядуцца перадачы канала са святой назвай «Перамога». Няхай паглядзяць заморскія паны і паненкі, якім быў сапраўдны твар Другой сусветнай, якія быў не толькі мужчынскі, але і жаночы, дзіцячы твар – тады, можа, і менш захочацца фальсіфікаваць падзеі вайны, руйнаваць свядомасць сучаснікаў і нашчадкаў. Добра, што на новым канале  дэманструюцца фільмы, перадачы пра Вялікую Айчынную. Прычым беларуская і руская літаратура пра вайну – адна з самых багатых у свеце. Сярод нашых ваенных аўтараў ніколі не было абыякавых, бо многія пісьменнікі зведалі лёс франтавікоў.  Як можна ставіцца да канала, які, як пярэварацень,  руйнаваў нашу памяць, трансляваў, як зносіліся помнікі сапраўдным героям, тым, што прынеслі Еўропе мір і вызваленне ад фашызму. 

Нельга ні ў якім разе забываць, што вайна стала паваротным пунктам у сусветнай гісторыі. Мы ўсе разам павінны захоўваць, вывучаць,  прапагандаваць матэрыяльныя і духоўныя сведчанні пра подзвіг і ахвяры беларускага народа. У імя захавання міру на планеце Зямля. 

Последние новости

Лица Победы

Лица Победы. Григорий Маньков

25 мая 2025
Читать новость
Здоровье

Назван продукт, который поможет снизить холестерин

25 мая 2025
Читать новость
В мире

Пушистый курьер. В Коста-Рике кот пронес в тюрьму пакеты с наркотиками

25 мая 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Как выбрать сеянцы петуний: на что стоит обратить внимание

25 мая 2025
Читать новость
Без рубрики

Минсвязи выпустит в обращение две почтовые марки и блок из серии “Земляника лесная”

25 мая 2025
Читать новость
Общество

Кто может пронести телефоны на ЦЭ?

25 мая 2025
Читать новость