Касцюковічы — сталіца Дня беларускага пісьменства-2026

Касцюковічы — сталіца Дня беларускага пісьменства-2026

ХХХIII Дзень беларускага пісьменства адбудзецца 5 і 6 верасня на Магілёўшчыне.

Сярод галоўных тэм, якім будзе прысвечана свята:

  • 85-я гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны;
  • Год беларускай жанчыны;
  • юбілеі класікаў беларускай літаратуры;
  • пяцігодка якасці.

Жыхароў і гасцей свята чакае насычаная праграма культурных і дзелавых мерапрыемстваў.

Асаблівасцю гэтага года стануць:
павільён рэдкай кнігі, у якім плануецца сабраць унікальныя выданні з усёй краіны (рэдкія старадрукі, факсіміле, мініяцюрныя кнігі і г.д.);
«кабінет пісьменніка», дзе будуць прадстаўлены рукапісы, асабістыя рэчы, рэдкія фатаграфіі і архіўныя дакументы пісьменнікаў;
тэматычная інтэрактыўная прэзентацыя «Ад берасцянай граматы – да сучасных рэалій», якая прадэманструе асноўныя гістарычныя вехі развіцця кнігадрукавання на Магілёўшчыне;
унікальная экспазіцыя «Фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг».

Традыцыйна будзе арганізавана работа Фестывалю кнігі і прэсы, з прадстаўленнем лепшых узораў сучаснага беларускага кнігавыдання, літаратурнага і культурнага патэнцыялу ўсіх абласцей і Мінска.

https://t.me/mininform/5646

Последние новости

Здоровье

Осторожно, арбузы! Как проверить ранние бахчевые на нитраты в домашних условиях

6 августа 2026
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко объяснил философию отношений с Алжиром и предложил ускорить реализацию договоренностей

6 августа 2026
Читать новость
День белорусской письменности

Касцюковічы — сталіца Дня беларускага пісьменства-2026

6 августа 2026
Читать новость
Человек и закон

С 6 по 16 августа проводится республиканская профилактическая акция «Мотоциклист!»

6 августа 2026
Читать новость
Общество

Первым в Беларуси завершил уборку зерновых и зернобобовых культур Столинский район

6 августа 2026
Читать новость
101 информирует

В Могилеве на Святом озере утонул подросток

6 августа 2026
Читать новость