Каля ёлачкі-царыцы
Ідзе нам на сустрэчу Новы год,
З ім вабіць ёлачка-царыца.
Дзятва закружыць карагод –
І затрасуцца шышкі ды ігліца.
Утораць цацкі ім яшчэ званчэй
Пад віншавальны сказ Дзеда Мароза.
Пакінем клопат дзён, начэй
У гурбах снегу ля бярозаў.
Прыйшоў у радасці наш Новы год,
Яму сардэчнае мы шлем вітанне,
Чакаем незлічона з ім прыгод
І весялосці шмат ажно да рання.
Лявон АНЦІПЕНКА.