Год малой радзімы: Ступляны – вёсачка мая

Год малой радзімы: Ступляны – вёсачка мая

Невялічкая вёсачка Ступляны Старашклоўскага сельсавета знаходзіцца ўдалечыні ад раённага цэнтра, на мяжы з Круглянскім і Бялыніцкім раёнамі. Аднак назваць яе закінутай нельга: па вуліцах вёскі прыемна прайсціся, паколькі навокал – чысціня і прыгажосць. Жыхары Ступлянаў, нягледзячы на шаноўны ўзрост, падтрымліваюць парадак вакол сваіх дамоў. І нават тыя, хто пакінуў родную вёску, прыязджаюць сюды ўжо ў якасці дачнікаў, клапоцяцца пра бацькоўскія хаты.
Ступляны 033.JPG
Ад слова «ступа»

Вёска Ступляны вядома з 17-га стагоддзя. На той час яна ўваходзіла ў Чарнаруцкае войтаўства Шклоўскага графства, была шляхецкай уласнасцю. У 1771 годзе ў вёсцы налічвалася 13 двароў, 82 жыхары, а ў 1880 годзе – 36 двароў, 232 жыхары.

Савецкая ўлада тут была ўстаноўлена ў лістападзе 1917 года. У 1930-31 гг. арганізаваны калгас «Ленінскі шлях», першым старшынёй якога быў Піліп Сямёнавіч Свірыдаў. 

У гады Вялікай Айчыннай вайны дзейнічала падпольная група на чале з афіцэрам Чырвонай Арміі І.В.Кананыхіным. Падпольшчыкі збіралі зброю і боепрыпасы, вялі сярод насельніцтва тлумачальную работу. У студзені 1942 года большасць членаў гэтай групы ўлілася ў партызанскі атрад, камандзірам якога прызначылі І.В.Кананыхіна.

Сёння ў Ступлянах пражывае 15 пастаянных жыхароў. Старэйшая жыхарка – Вера Сцяпанаўна Аўдзеенка. 

Наконт назвы вёскі Ступляны ёсць такая версія. Мясцовыя жыхары лічаць, што назва іх вёскі паходзіць ад слова «ступа» – прылады для перапрацоўкі зерня ў сялянскім побыце.

«Люблю сваю малую радзіму…»

Апошняе дзіця ў Ступлянах нарадзілася ў 2003 годзе. Гэта была Марыя Белавусава, якая зараз перайшла ў 11 клас Чарнаруцкага ВПК д/с – СШ. У Ступлянах Маша пражыла зусім мала, аднак, нягледячы на гэта, вельмі любіць сваю малую радзіму і пастаянна наведвае бабулю, якая жыве тут. А яшчэ дзяўчына прысвяціла Ступлянам пранікнёны верш.
Ступляны 008.JPG

Іду па сцежцы я знаёмай

І бачу мілы сэрцу кут.

Лясы, палі птушынай песняй

Нас заклікаюць у госці тут.

 

І рэчка Вабіч дзіўна ўецца

Ля вёскі роднае мае.

Яна Ступлянамі завецца

І вабіць ціха да сябе.

 

У гэтай вёсачцы чароўнай

Апошняй нарадзілась я.

Апоена прыродай дзіўнай,

Як кветка ў лузе расцвіла.

 

З бацькамі часта прыязджаю

Да бабулі ў выхадныя дні.

І тут душой адпачываю,

Майго тут сэрца карані!

 

Ніхто ніколі не згадае,

Якое ж месца заняла

Ў душы маёй зямля святая –

Ступляны – вёсачка мая.

 «Як толькі мае бацькі ажаніліся, яны жылі ў бабулі, – расказвае дзяўчына. – Праз некаторы час нам выдзелілі дом у Чарнаруччы, дзе мы зараз жывём. Ужо тут нарадзіўся мой брат. А я так і засталася апошнім дзіцём, нарадзіўшымся ў Ступлянах».

У роднай вёсцы для Марыі дарагое і асаблівае ўсё, нават паветра. І, канешне ж, ёсць любімыя мясціны. «Праз бабулін агарод можна выйсці да рэчкі Вабіч, – расказвае яна. – Там мосцік, бачна, як плаваюць маленькія рыбкі і вельмі цікава за імі назіраць. А яшчэ я вельмі люблю ландышавую паляну, дзе вясной стаіць неперадаваемы водар».

У Ступляны Марыя прыязджае не толькі адпачыць, аднак і дапамагчы бабулі, і убачыць родных, якія часта збіраюцца летнімі вечарамі і расказваюць цікавыя гісторыі з жыцця.

«Кожны чалавек павінен прыносіць любую пасільную карысць для малой радзімы, – кажа Марыя Белавусава. – Нават калі гэта будзе проста скошаная каля дома трава. Добраўпарадкаванне родных мясцінаў вельмі важна, каб кожны, хто праязджае міма, спыняўся палюбавацца тым, якая тут прыгожая мясцовасць. І ведаў, якія добрыя людзі тут жывуць».

Марыя пакуль не вызначылася з будучай прафесіяй. Аднак ужо зараз вядома дакладна: кім бы яна не стала, маючы такую пазіцыю, яна вырасла добрым чалавекам.

Багатая на ўнукаў і праўнукаў

Старэйшай жыхарцы Ступлянаў Веры Сцяпанаўне Аўдзеенка – 93 гады. У сваім шаноўным узросце звыклая да працы жанчына не можа ўседзець на месцы. Вось і пад час нашага візіту яна прызналася, што прыйшла ў хату адпачыць пасля агародных спраў.

Жанчына родам з Комсенічаў, у Ступляны выйшла замуж. Выгадавала разам з мужам пяцёра дзяцей. Зараз у бабулі 10 унукаў і 16 праўнукаў, якія не забываюць яе. На зіму яна перабіраецца да дзяцей, а летам не можа без любімай вёскі, стаўшай для яе за 70 год роднай. 

У свой час Веры Аўдзеенка давялося перажыць цяжкія гады нямецкага палону. Яна скончыла 7 класаў, калі пачалася вайна. У ваенныя гады фашысты лавілі моладзь і адпраўлялі на прымусовыя работы. Апынулася ў Германіі і Вера Сцяпанаўна разам з сяброўкай. 3 красавіка 1945 года – гэтую дату жанчына запомніла назаўжды – іх вызвалілі савецкія салдаты.

Последние новости

Здоровые города и поселки

В Шкловском колледже проведена информационная беседа к Международному дню памяти людей, умерших от СПИДа

17 мая 2026
Читать новость
Здоровые города и поселки

Сегодня — Международный день памяти людей, умерших от СПИДа

17 мая 2026
Читать новость
Без рубрики

Мемориал памяти жертв Шкловского гетто 

17 мая 2026
Читать новость
101 информирует

День открытых дверей состоится 20 мая в Могилевском государственном электротехническом колледже

17 мая 2026
Читать новость
Общество

В Шклове призывают горожан не оставаться в стороне от благоустройства города

17 мая 2026
Читать новость
Общество

В органах статистики предупреждают о возможных видах мошенничества во время переписи населения

17 мая 2026
Читать новость