Сакральнасць Мікольскай «Свячы»: як у вёсцы Чарапы выконваюць народны абрад

Сакральнасць Мікольскай «Свячы»: як у вёсцы Чарапы выконваюць народны абрад

Ёсць у вёсцы Чарапы і свая абрадавая традыцыя. Тут адзначаюць зімовага Міколу, які ўшаноўваецца 19 снежня, пераносам «свечкі». Нягледзячы на тое, што вёска на вачах старэе, гэта традыцыя не перарвалася.

З успамінаў 

Пра некаторыя моманты існавання і пераносу «Свячы» нам расказала адна з старэйшых жыхарак Кацярына Дзмітрыеўна Ярмоленка. По яе словах Мікола Цудатворац з’яўляецца самым галоўным ахоўнікам і заступнікам жыхароў вёскі. Да абраза Святога Мікалая звяртаюцца за здароўем, за дапамогай дзецям, за добрым ураджаем, за мірам і спакоем. Некалі ў вёсцы існаваў мужчынскі саюз, а яго нябесным ахоўнікам лічыцца хрысціянскі святы Мікалай Цудатворац, дзень якога адзначаецца 19 снежня. Таму і пераносяць ікону толькі мужчыны. Сёння ж у «саюзе» і мужчыны, і жанчыны. «Немагчыма дакладна акрэсліць той час, калі ўзнікла гэта незвычайная мясцовая традыцыя. Дзяды нашы гулялі, прадзеды і прапрадзеды таксама, – кажа Кацярына Дзмітрыеўна. – Мая бабуля расказвала пра Мікольскую «Свячу» і абапіралася на словы сваёй бабулі. Быў час, калі ў вёсцы адным разам пераносілі не адну, а адразу тры і, нават, чатыры «Свячы». Зараз жа засталася адна». 

День першы

Вывучэннем гэтага абраду займалася і мастацкі кіраўнік раённага Дома культуры Наталля Валуева. Яе бабуля родам з Чарапоў. Заўсёды ў дзяцінстве і падлеткавым узросце Наталля Васільеўна чула пра святкаванне, але ўсур’ёз зацікавілася ім у 2009 годзе. «Абрад «Свяча» ў вёсцы Чарапы доўжыўся чатыры дні, – рассказвае Наталля Валуева, – у зімовы час, калі вяскоўцы адпачывалі ад клопатаў пра ўраджай і поле. І зімовы Мікола неўпрыкмет пераходзіў у Каляды. Перадсвяточныя падзеі распачыналіся ўвечары 18 снежня, а называлася гэтая частка – прыход на свечку. Гаспадыня, у якой знаходзіўся абраз Святога Мікалая, павінна была зрабіць новую свечку, якую з асаблівай павагай ставіла ў посуд з жытам або ўтыкала ў бохан хлеба. Гаспадыня загадзя запрашала гасцей у свой дом. А пачыналася ўсё з малітвы і падзякі Святому Мікалаю за пражыты год. Затым былі святочная вячэра, спевы».

День другі

Асноўныя абрадавыя падзеі разгортваюцца на другі дзень, 19 снежня. Па папярэдняй дамоўленасці збор усіх удзельнікаў прызначаецца на поўдзень. Эпіцэнтрам абрадавых падзей становіцца покуць, у якой знаходзіцца прыгожы складаны абраз з выявай Мікалая Угодніка і святых Варвары і Георгія Пераможца. Пад абразамі знаходзіцца невялікая шуфляда, у якой захоўваюцца ахвяраваныя святому Мікалаю грошы. Абавязкова перад вынасам «Свячы» з хаты іканастас абвязваюць «намёткамі» – кавалкамі аднатоннай тканіны, цалуюць абраз і тройчы абносяць яго вакол стала з хлебам. І калі пераносяць у другую хату разам з боханам хлеба, сцелюць сена па дарозе. А выносячы абраз з хаты, вяскоўцы рассцілаюць кажух і тройчы пралазяць пад абразом. 

З хлебам у Чарапах і сустракаюць «Свячу». Новыя гаспадары таксама пралазяць пад іконай. Гэта незвычайнае абрадавае дзеянне адначасова зачароўвае і прываблівае, паядноўвае і згуртоўвае сваёй сакральнасцю. А затым людзі зноў вяртаюцца за святочны стол у тую хату, з якой вынеслі «Свячу». На трэці дзень жыхары праведваюць ікону, а на чацвёрты пачынаецца «хаджэнне па цыганах» – ходзяць у госці да ўсіх, хто прымаў удзел у абрадзе. Усё «нажабраванае» нясуць гаспадыні «Свячы» і зноў працягваюць свята. Затым зімовае святкаванне свята Мікалая Цудатворца заканчваецца. 22 мая на летняе святкаванне Міколы ўсе, хто ўдзельнічаў у святкаванні зімовага свята, наведваюцца да новага гаспадара. Прычым прыходзяць у госці без запрашэння.

P.S. Спраўлялі свята Міколы Цудатворца нават і ў вайну. Многія сяльчане лічуць, што дзякуючы «Свячы» Чарапы не зніклі ў той цяжкі час. Ды і ў кожнага жыхара вёскі знойдзецца свая легенда аб дапамозе ім Святога Мікалая. А каб упэўніцца ў тым, што дадзеная традыцыя цудоўная, кожны жадаючы можа прыняць удзел у абрадзе пераносу Мікольскай «Свячы».

Последние новости

Общество

Соединяя два берега: как будет работать паромная переправа в Александрии

23 июля 2025
Читать новость
Официально

Беларусь и Турция усовершенствовали взаимный безвизовый режим

23 июля 2025
Читать новость
Общество

Правительство определило, как белорусы будут отдыхать и работать в 2026 году

23 июля 2025
Читать новость
Общество

«ЗУМЕРЫ»: громкая премьера самого нашумевшего проекта состоится уже этой осенью!

23 июля 2025
Читать новость
Досуг

Фитофтора на помидорах: экстренные меры в июле, если первые признаки уже есть

22 июля 2025
Читать новость
Общество

В Шкловском районе оказана помощь птенцу аиста

22 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем