Пасеў кукурузы ў ЗАТ «НІВА» блізіцца да завяршэння

Пасеў кукурузы ў ЗАТ «НІВА» блізіцца да завяршэння

Для таго, каб малочныя рэкі на фермах і комплексах былі паўнаводнымі, вельмі важнае значэнне маюць сбалансаваныя кармы, у тым ліку і з дастатковай канцэнтрацыяй энергіі. А самы даступны спосаб павысіць энергетычнасць кармоў – выкарыстанне кукурузы, сіласу з яе і плюшчанага зерня. Менавіта таму ў сельскай гаспадарцы такое важнае значэнне і надаецца вырошчванню «царыцы палёў».
Заходы 057.JPG
Вось і ў ЗАТ «НІВА» ў гэтым годзе, як расказаў нам галоўны аграном сельгасарганізацыі Вадзім Налькоўскі, вырашылі павялічыць  пасевы кукурузы. Яе плануецца пасеяць на плошчы 1253 га супраць мінулагодніх 250 га.  З іх 338 га на зерне, 915 га на сілас.

На зерне сеюцца гатункі замежнай селекцыі – «Ізберы», «Радрыгес», «Парумбень», на сілас – айчынны «Палескі». Што яшчэ патрэбна для кукурузы, апрача добрых гатункаў? Спрыяльнае надвор’е, дастатковая колькасць удабрэнняў і, канешне ж, працавітыя рукі.

«На пачатку на сяўбу кукурузы ў нас выехалі Андэй Усцінаў на трактары МТЗ-952 з сеялкай Monosem, Уладзімір Роткін на трактары CLAAS з сеялкой Rabe, – адзначае Вадзім Мікалаевіч. – Потым да іх далучыўся Сяргей Разумнікаў на трактары МТЗ-3022 з сеялкай ППМ-6».
Заходы 052.JPG
Майстар на ўсе рукі – так у гаспадарцы кажуць пра Андрэя Усцінава. Механізатар задзейнічаны на самых разнастайных сезонных работах, у тым ліку вось ужо пяты сезон – на пасеве кукурузы. А ўвогуле стаж работы Андрэя Уладзіміравіча ў «НІВЕ» – 20 год. «Сам я мясцовы, – расказвае мужчына. – Скончыў школу, вучылішча, адслужыў у арміі і вярнуўся на малую радзіму».

Андрэй Усцінаў – не толькі старанны работнік, але і шматдзетны бацька. Разам з жонкай Наталляй яны выхоўваюць дачку і траіх сыноў. А на пытанне, ці застануцца дзеці з цягам часу ў вёсцы, мужчына ўсміхаецца: «Малодшы, Алег, дакладна трактарыстам будзе». У свае чатыры гады хлопчык цікавіцца тэхнікай і, безумоўна, стане для бацькі добрым памочнікам.

Па стану на 11 мая пасеў кукурузы ў ЗАТ «НІВА» блізіцца да завяршэння – тут пасеяна 1183 га (94%). 

Последние новости

Здоровье

Почему болит сердце? Отвечает врач

13 сентября 2025
Читать новость
Гордость земли Шкловской

Георгиевские кавалеры – уроженцы Шкловского района

13 сентября 2025
Читать новость
Здоровье

Реанимация и шрамы: до чего довела девочку из Гродно обычная косметика

13 сентября 2025
Читать новость
Культура

Новая электронная система объединит библиотеки Беларуси. Как это поможет читателям

13 сентября 2025
Читать новость
Здоровье

Шкловская центральная районная аптека стала доступнее и комфортнее для всех

13 сентября 2025
Читать новость
101 информирует

Шкловский РОЧС: как избежать трагедии на воде

12 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем