Старажылы вёскі Маісеенкі

Старажылы вёскі Маісеенкі
Нарадзілася Яўгенія Данілаўна ў сялянскай сям’і, дзе гадавалася чацвёра дзяцей. Вучылася ў школе, а калі пачалася вайна, дзяўчынцы не было і 10 гадоў. Той страшны час увайшоў ў яе памяць назаўсёды. «Магу забыцца, што было ўчора, а таго, што было больш за сем дзесяткаў гадоў таму, ніколі не забуду», – сумна прызнаецца жанчына.
Яна памятае, як у хаце стаялі немцы, як мыліся каля студні, і туды сцякала брудная вада… Як яе сям’я хавалася ў склепе, як гарэла вёска, як расстрэльвалі людзей… «Шмат тут людзей раней было, на цэлы калгас хапіла б, – скрушана гаворыць жанчына. – І шмат іх загінула ў вайну».
Ахвярай вайны стаў і бацька Яўгеніі Данілаўны. Маці засталася адна з дзяцьмі. Было вельмі цяжка, таму жанчына, пасля таго, як іншыя дочкі выйшлі замуж, настаяла, каб Яўгенія засталася ў роднай вёсцы, не паехала нікуды шукаць лепшай долі. 
Каб мець больш вольнага часу і працаваць дома, дзяўчына не пайшла на ферму, была ў калгасе рознарабочай. А з мужам пазнаёмілася выпадкова, у краме. Мікалай Іванавіч родам з вёскі Таўкачы, але перабраўся да жонкі. У іх нарадзілася двое сыноў, адзін з якіх, на жаль, памёр. Другі ж сын з сям’ёй жыве ў Магілёве. Ён, а таксама нявестка і ўнукі часта наведваюцца да старых, дапамагаюць у вясковых справах.
Мікалай Іванавіч доўгі час працаваў на ферме жывёлаводам. І зараз, на схіле гадоў, не можа без догляду за жывёламі. Клешчыкавы трымаюць каня, дзякуючы якому лягчэй даглядаць прысядзібны ўчастак зямлі, сеяць і капаць бульбу.

Вольга ДАНІЛАВА.

Последние новости

Человек и закон

За грубейшие нарушения законодательства приостановлена работа двух частных торговых объектов в Могилеве

9 июня 2025
Читать новость
"Александрыя збірае сяброў"

БЖД назначила 14 дополнительных поездов к республиканскому празднику “Купалье” в Александрии

9 июня 2025
Читать новость
Общество

В Шкловском районе проходит акция «Безопасные каникулы»

9 июня 2025
Читать новость
Из жизни села

Информация о ходе сельскохозяйственных работ в Шкловском районе по состоянию на 9 июня

9 июня 2025
Читать новость
Общество

Первые занятия прошли в военно-патриотическом клубе “Восток”

9 июня 2025
Читать новость
Экономика

На кассах самообслуживания с 1 июля станет обязательным считывание кода маркировки некоторых товаров

9 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем