Яе лёс – родны куток

Яе лёс – родны куток
– Усё сваё жыццё я працавала ў мясцовай гаспадарцы, – расказвае Ева Якаўлеўна. – Спачатку даглядала цялятак, потым у брыгаду хадзіла, малаказборшчыцай, паштаркай была, апошнія дванаццаць гадоў завіхалася на ферме ля свінней. Зараз займаюся толькі хатнімі справамі, ды і няма ля вёскі жывёлагадоўчых ферм. Мінуў той час, калі ў кожным двары былі добрыя гаспадары, выхоўваліся дзеці.
Пенсіянерка ўспомніла, якая актыўная моладзь была ў пасляваенны час і на рабоце, і пад час адпачынку. Пелі, танцавалі ў клубе пад гармонік, усёй вёскай хадзілі на кінасеансы. Дзеці бегалі ў суседнюю вёску ў школу, дапамагалі бацькам у калгасе і дома. Людзі трымалі вялікую хатнюю гаспадарку: кароў, коней, свінней, птушку. Была такая і на двары Белавусавай. Цяпер толькі парасяты, куры, каты ды сабакі. Пажылая жанчына лічыць, што чалавеку нельга сядзець без справы, больш трэба рухацца, каб не хварэць.
Нарадзілася Белавусава ў вялікай сям’і. Жылі разам з раднёй у адной хаце, мірыліся. Бацька, маці, цёткі, дзядзька працавалі ў калгасе. Вечарамі жанчыны вышывалі абрусы, ручнікі роўняддзю і крыжыкамі. Закончыўшы восем класаў школы, дзяўчына працаўладкавалася ў калгас. Замуж пайшла за хлопца з суседняй вёскі, нарадзіла траіх дзяцей. Ева Якаўлеўна працавала на ферме, а яе муж Аляксандр Рыгоравіч – механізатарам. На сямейным савеце вырашылі пераехаць у в.Комсенічы Круглянскага раёна, дзе працаўнікам гаспадаркі прадастаўлялі добраўпарадкаванае жыллё. Думалі яны і пра будучае сваіх сыноў, якія тады былі школьнікамі. Чуткі дайшлі да тагачаснага старшыні калгаса А.П.Новікава. Ён угаварыў гаспадароў застацца на ўмовах будаўніцтва за кошт гаспадаркі дома побач са старым. Так на наступны дзень да Белавусавых прыехалі будаўнікі. Толькі пражывае цяпер тут адна Ева Якаўлеўна, бо гаспадара і старэйшага сына Аляксандра яна страціла. Валера знайшоў сваё шафёрскае прызванне ў Магілёве на металургічным заводзе, а Міхаіл працуе сувязістам у Шклоўскім вузле электрычнай сувязі, жыве ў Чарнаруччы.
Бацькоўскі дом дзеці не забываюць, пастаянна наведваюцца да маці. Ёй патрэбна іх дапамога па гаспадарцы, адной жанчыне не здзюжыць у агародзе. Таксама Белавусава падтрымлівае сувязь з усімі сваімі роднымі і блізкімі людзьмі. З сястрой Антанінай з Мінска амаль кожны тыдзень размаўляюць па тэлефоне. А родны брат Аляксандр Якаўлевіч жыве побач у Ступлянах, таму сумаваць не даводзіцца. У іх усе суседзі добрыя, часта наведваюць адзін аднаго. Радуецца Ева Еўдакімаўна, калі на лета прыязджаюць унукі. Расказвае з хваляваннем, што тут прырода прыгожая, паветра чыстае, а вада яскравая і вельмі смачная. Усе астатнія прысмакі бабуля набывае ў аўтамагазіне. Ды і сама добра можа пакулінарыць. 
Гледзячы на Еву Якаўлеўну, разумееш, што са сваёй вёскай яна звязана назаўжды. Разам з ёй і “жменькай” астатніх вяскоўцаў і будзе існаваць гэты малы населены пункт, які стаў для іх лёсам, самым родным кутком у міры.
 
Марына РАНДЗІЦКАЯ.

Фота Аляксандра РЫБАКОВА. 

Последние новости

Досуг

Забудьте о прополке: эта простая мульча спасет от сорняков на годы

16 мая 2026
Читать новость
101 информирует

Убийца без цвета и запаха: Шкловский РОЧС предупреждает о смертельной опасности в вашем доме

16 мая 2026
Читать новость
Угол зрения

Польша на перепутье: власть зовет к новой Конституции, общество отвечает скепсисом

16 мая 2026
Читать новость
Общество

Студотрядовское движение: как молодежь может заработать и получить опыт

16 мая 2026
Читать новость
Из жизни села

Второй хлеб – дело командное: как в экспериментальной базе «Спартак» не теряют ни минуты в посевную

16 мая 2026
Читать новость
Общество

Снимали наступающую пехоту на бегу! Рассказываем, как работали фронтовые документалисты

16 мая 2026
Читать новость