Дарасевіч Аляксандр Еўдакімавіч

Дарасевіч Аляксандр Еўдакімавіч

Дарасевіч Аляксандр Еўдакімавіч, нарадзіўся 28.10.1946 г. у в. Папоўцы ў сям’і калгасніка. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 3 г. Шклова год працаваў старшым піянер-важатым Барсукоўскай спецшколы. Закончыў Смаленскі медыцынскі інстытут ў 1971 г. Яшчэ студэнтам падрыхтаваў некалькі навуковых прац, доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік Міжнароднай акадэміі паталогіі; 1971- 1974 — аспірант, 1974-1980 — асістэнт, 1980 — 1988 — старшы навуковы супрацоўнік ЦНІЛ Смаленскага медыцынскага інстытута; спецыяліст у галіне паталагічнай анатоміі; член праўлення Міжнароднага саюза асацыяцый патолагаанатамаў, прэзідыума Расійскага грамадства патолагаанатамаў, член Цэнтральнай вучэбна-метадычнай праблемнай камісіі пры Міністэрстве аховы здароўя РФ па выкладанні паталагічнай анатоміі, прэзідэнт Смаленскай асацыяцыі навукоўцаў, член Еўрапейскага таварыства паталогіі; вызначыў і ўкараніў у практыку марфалагічныя крытэрыі прагнозу рака малочнай залозы, абгрунтаваў і распрацаваў канцэпцыю камунікацыйных сістэм — важнага звяна опухолевого росту. У снежні 1987 г. прайшоў па конкурсу на пасаду загадчыка кафедры паталагічнай анатоміі. Сумесна з прафесарам У. У. Зарудзіным падрыхтаваў манаграфію «Асноўныя прынцыпы інтэграцыі паталагічнай анатоміі з медыка-біялагічнымі дысцыплінамі», якая атрымала высокую адзнаку на III Усесаюзнай навукова-метадычнай канферэнцыі. А. Е. Дарасевіч таксама аўтар рада іншых навуковых прац. Доктар медыцынскіх навук. Прафесар. У 1994 г. створана новае навукова-практычнае аб’яднанне — Смаленскі абласны інстытут паталогіі. Яго, поруч з абавязкамі загадчыка кафедры, узначаліў Аляксандр Еўдакімавіч. А яшчэ ён прэзідэнт грамадскай арганізацыі — Смаленскай асацыяцыі вучоных. 

     Дырэктар Смаленскага абласнога інстытута паталогіі з 1994 г.; загадчык кафедры паталагічнай анатоміі Смаленскага медыцынскага інстытута, член-карэспандэнт РАЕН; член Савета Грамадскай палаты Смаленскі вобласці. 

     Аўтар каля150 навуковых прац. Мае 5 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы, 3 патэнта. Абгрунтаваў канцэпцыю камунікацыйных сістэм як важнага звяна морфогенеза опухалевага росту. Падрыхтаваў 6 дактароў і 19 кандыдатаў навук.  

Последние новости

Из жизни села

С первых дней — в лучших условиях: как в Шкловском районе заботятся о сохранности телят

7 июля 2026
Читать новость
"Александрыя збірае сяброў"

Белорусский союз женщин представит свою площадку на празднике «Купалье»

7 июля 2026
Читать новость
Экономика

Министерство по налогам и сборам Республики Беларусь напоминает о важных нововведениях для всех плательщиков НПД

7 июля 2026
Читать новость
В мире

От Монако до безымянной могилы: исполнительницу покушения на олигарха Ермолаева ликвидировали под Киевом

7 июля 2026
Читать новость
Официально

Вместо агрохолдинга «Купаловское» — самостоятельные предприятия. Решение Президента по итогам совещания

7 июля 2026
Читать новость
Официально

Агрохолдинги и укрупнение Дрибинского района. Александр Лукашенко собрал совещание по Могилевской области

7 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем