Фадзееў Валерый Аляксеевіч

Фадзееў Валерый Аляксеевіч

Фадзееў Валерый Аляксеевіч, нарадзіўся 1.01.1946 г. у в. Навасёлкі. У 1962 г. закончыў Гарадзішчанскую СШ. Пасля вучыўся ў тэхнічным вучылішчы, да 1966 г. працаваў у Чалябінску токарам, слесарам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі. Пасля пераезду ў Мінск да 1973 г. быў токарам ў адным з цэхаў трактарнага завода, намеснікам сакратара камітэта камсамола У 1973 — 1975 гг. — інструктар, загадчык сектара, намеснік загадчыка аддзела Мінскага абкома ЛКСМБ. З адзнакай скончыў вячэрняе аддзяленне юрыдычнага факультэта БДУ. 

     3 1975 па 1994 г. працаваў у юрыдычным упраўленні апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь: рэферэнт, старшы рэферэнт, намеснік загадчыка аддзела, намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік упраўлення. Удзельнічаў у падрыхтоўцы шэрага законапраектаў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку законаў аб уласнасці, аб арэндзе, аб прадпрыемствах, аб прадпрымальніцтве, аб эканамічнай няздольнасці і банкруцтве, аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі. Аўтар некалькіх навуковых прац па юрыдычнай тэматыцы. У складзе рабочай групы канстытуцыйнай камісіі прымаў удзел у падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З красавіка 1994 г. па снежань 1996 г. з’яўляўся членам, намеснікам старшыні Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь. 

     Узнагароджаны медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. I. Леніна». У 1995 г. прысвоена званне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь». 

Последние новости

Экономика

В Беларуси в сентябре зафиксирован рекордный рост рублевых вкладов

25 октября 2025
Читать новость
Год благоустройства

Сохраняем прошлое — строим будущее! Общественные организации благоустроили стелу на левобережье Днепра

25 октября 2025
Читать новость
Год благоустройства

Единство во имя памяти. В центре внимания субботника на Шкловщине — памятные места

25 октября 2025
Читать новость
Год благоустройства

Сергей Бартош: «Субботник — это не только наведение порядка, но и объединение людей»

25 октября 2025
Читать новость
Год благоустройства

Шклов присоединился к республиканскому субботнику

25 октября 2025
Читать новость
Человек и закон

Новая схема мошенников: школьники под ударом

25 октября 2025
Читать новость