Фадзееў Валерый Аляксеевіч

Фадзееў Валерый Аляксеевіч

Фадзееў Валерый Аляксеевіч, нарадзіўся 1.01.1946 г. у в. Навасёлкі. У 1962 г. закончыў Гарадзішчанскую СШ. Пасля вучыўся ў тэхнічным вучылішчы, да 1966 г. працаваў у Чалябінску токарам, слесарам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі. Пасля пераезду ў Мінск да 1973 г. быў токарам ў адным з цэхаў трактарнага завода, намеснікам сакратара камітэта камсамола У 1973 – 1975 гг. – інструктар, загадчык сектара, намеснік загадчыка аддзела Мінскага абкома ЛКСМБ. З адзнакай скончыў вячэрняе аддзяленне юрыдычнага факультэта БДУ. 

     3 1975 па 1994 г. працаваў у юрыдычным упраўленні апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь: рэферэнт, старшы рэферэнт, намеснік загадчыка аддзела, намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік упраўлення. Удзельнічаў у падрыхтоўцы шэрага законапраектаў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку законаў аб уласнасці, аб арэндзе, аб прадпрыемствах, аб прадпрымальніцтве, аб эканамічнай няздольнасці і банкруцтве, аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі. Аўтар некалькіх навуковых прац па юрыдычнай тэматыцы. У складзе рабочай групы канстытуцыйнай камісіі прымаў удзел у падрыхтоўцы праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. З красавіка 1994 г. па снежань 1996 г. з’яўляўся членам, намеснікам старшыні Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь. 

     Узнагароджаны медалём «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. I. Леніна». У 1995 г. прысвоена званне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь». 

Последние новости

Общество

Порядок расчета платы за ЖКУ для не занятых в экономике граждан изменится с 1 октября

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Заместитель председателя райисполкома Ирина Раинчик проведет 6 сентября прямую линию

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Белстат провел первое обследование по оценке здоровья и положения женщин в семье. Что оно показало?

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

На Шкловщине чествовали работников газовой службы

5 сентября 2025
Читать новость
Общество

Добро в действии: “Спартак” помогает детям вместе с Красным Крестом

4 сентября 2025
Читать новость
Культура

От истоков к современности: учащиеся Шкловского государственного колледжа прикоснулись к истории белорусского слова

4 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем