Галіноўская Ніна Васіль’еўна

Галіноўская Ніна Васіль’еўна

Н. В. Галіноўская – лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра, лаўрэат прэміі імя В. Віткі. 

     Нарадзілася яна ў вёсцы Вялікія Лазіцы, што на Магілёўчыне Шклоўскага раёна 18 снежня 1935 года. Казачнай запомнілася Ніне Васільеўне іх старэнькая хата, у якой заўсёды было сонечна, бо вокнамі хата стаяла да сонца. Сонечна было ў ёй і ад дабрыні ўзаемаадносін у сям’і. Чарадзейнае святло несла ў сваёй душы маці, Надзея Мікалаеўна, вясковая беларуская жанчына – працаўніца. Яна добра шыла, любіла паэзію, ведала на памяць і з ахвотай, прыгожа чытала сваім дзецям творы Купалы, Коласа, Пушкіна. Руплівым гаспадаром, чалавекам добрага сэрца быў бацька Ніны Галіноўскай – Васіль Фролавіч. На ўсё наваколле славіўся ён яшчэ і як вясёлы гарманіст. Бацька загінуў у 1943 годзе на вайне. 

     Шмат было перажыта ў вайну, «раўла» ваенная віруха, касіла людзей, біла кулямі і хваробамі». Ледзь не загінула ад фашысцкіх нелюдзяў маці. Без яе, адным, давялося ратавацца малым дзецям ад карнікаў у лесе, начаваць у зямлянцы. Эпізоды свайго ваеннага дзяцінства паэтка па-мастацку ўзнавіла ў творы «Пра дзяўчынку Галінку». У ім няма нічога прыдуманага: так было, усё гэта прайшло праз дзіцячае сэрца, назаўсёды ўрэзалася ў памяць. 
     Пасля вайны вучылася ў школе, шмат чытала, а ў шостым класе пачала пісаць вершы сама. Але з-за сціпласці нікому не паказвала. Гэта быў яе сакрэт. 

     У 1955 годзе скончыла Магілёўскае дашкольнае педвучылішча і пачала працаваць у дзіцячым садзе і ў дзіцячым доме. У час гульняў, заняткаў з дзецьмі неяк вельмі лёгка рыфмавала невялікія вершыкі, пацешкі, лічылкі, загадкі, казкі. 

     У 1958 годзе з’явіўся ў друку яе першы верш «Вясна». У 1962 годзе ўбачыла свет першая кніжка для дзяцей «Давайце пазнаёмімся». 

     У паэзіі Ніны Васільеўны ёсць тэма жартоўных вершаў пра звяроў. 
          Ранкам ехалі ў трамваі 
          Два мядзведзі і тры Заі, 
          Коней шэсць і пяць кароў. 
          Колькі ехала звяроў?

     Шмат у паэткі твораў пра гульні і забавы дзяцей, выявіла яна сябе таксама таленавітым майстрам малых жанраў (забаўлянкі, смяшынкі, жарты, загадкі, скорагаворкі). Няма ў паэзіі Н. Галіноўскай слова «патрыятызм». 

     Але гэта пачуцце – у яе душы, у беражным стаўленні да роднай мовы, у чароўна-светлым вобразе Беларусі, з тонкім адчуваннем хараства і велічы роднай прыроды. У вершах разважаюць, вядуць гутарку між сабой птушкі, дрэвы, кветкі. ветрык, рэчка. 

     Свет дзяцінства… Колькі ў ім таямніц! Давайце разгадаем іх разам з аўтарам кніг. Для малодшых школьнікаў і дашкольнікам прызначана больш чым дзесяць кніг Ніны Галіноўскай. Сярод іх – «Сяргейкаў параход», «Мой дзень». . За кнігу «Клубок і Калабок» паэтка ў 2000 годзе адзначана Літаратурнай прэміяй імя Янкі Маўра. 

     Ніна Галіноўская з’яўляецца сааўтарам калектыўных зборнікаў «Калі ветрык спачывае», , «Мама – сонейка маё». 
     Ва ўсім, што напісана Нінай Галіноўскай, адчуваецца яе радасці, трывогі, захапленні. І ўсе гэта для вас, дзеці. Вы – яе галоўны клопат і любоў. 
     А калі вы зацікавіліся творчасцю нашай зямлячкі, прапануем вам спіс кніг, якія ёсць ў бібліятэцы.  

Последние новости

Калейдоскоп

Знаете ли вы, как правильно высаживать гладиолусы, чтобы пышными были цветы и крепкими стебли?

2 июня 2025
Читать новость
Здоровье

Узнайте, как утренний кофе влияет на здоровье

2 июня 2025
Читать новость
Официально

Вопросы наведения порядка рассмотрены на аппаратном совещании

2 июня 2025
Читать новость
Знай наших

Шкловский районный историко-краеведческий музей награжден Дипломом 1 степени на VI Национальном форуме «Музеи Беларуси»

2 июня 2025
Читать новость
Школьные горизонты

Выдержанная и строгая – в Министерстве образования утвердили требования к стилю одежды для школьников

2 июня 2025
Читать новость
В мире

В США из перевернувшегося грузовика вылетели 250 млн пчел

2 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем