Марцэлеў Станіслаў Віктаравіч

Марцэлеў Станіслаў Віктаравіч

Марцэлеў Станіслаў Віктаравіч, нарадзіўся 1.01.1925 г. у в. Шарыбаўка Буда-Кашалёўскага р-на. Гісторык. Член-карэспандэнт АНБ (1980), сапраўдны член (акадэмік) Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій і ўпраўленчых ведаў (1996), доктар гістарычных навук (1972), прафесар (1992). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1990). 

     Да Айчыннай вайны жыў у Шклове. Бацька працаваў на льнозаводзе. У 1939 — 1941 гг. вучыўся ў сярэдняй школе № 2. Удзельнік партызанскага руху. 

     У 1950 г. закончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў рэдактарам раённай газеты і газеты палітаддзела МТС (г. п. Відзы). 3 1953 г. — у апараце ЦК КПБ: інструктар, загадчык сектара, з 1965 г. — загадчык аддзела культуры. У 1976 — 1995 гг. — дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АНБ, з 1995 г. — саветнік пры дырэкцыі МЭФ НАНБ. 

     Надрукаваў больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій. Падрыхтаваў 7 кандыдатаў навук. Адзін са стваральнікаў 7-томнага (у 8 кнігах) «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі», сааўтар і галоўны рэдактар 6-томнай «Гісторыі выяўленчага мастацтва Беларусі». 
     Старшыня праўлення Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Нацыянальнага камітэта РБ па вывучэнні і распаўсюджванні ведаў аб славянскіх культурах. У 1980 — 1991 гг. — рэдактар часопіса «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». 

     У 1967 — 1980 гг. — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. 

     Узнагароджаны трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны», 10 медалямі. 

     Асноўныя працы: Печать Советской Белоруссии. Мн., 1967; На путях строительства социализма (Печать Белоруссии в 1926 — 1937 гг.). Мн., 1972; К духовному расцвету (исторический опыт развития белорусской советской культуры). Мн., 1974; Художественная культура Белоруссии на современном этапе. Мн., 1978; Печать Белоруссии в период развитого социализма. Мн., 1982. 

Последние новости

Из жизни села

С первых дней — в лучших условиях: как в Шкловском районе заботятся о сохранности телят

7 июля 2026
Читать новость
"Александрыя збірае сяброў"

Белорусский союз женщин представит свою площадку на празднике «Купалье»

7 июля 2026
Читать новость
Экономика

Министерство по налогам и сборам Республики Беларусь напоминает о важных нововведениях для всех плательщиков НПД

7 июля 2026
Читать новость
В мире

От Монако до безымянной могилы: исполнительницу покушения на олигарха Ермолаева ликвидировали под Киевом

7 июля 2026
Читать новость
Официально

Вместо агрохолдинга «Купаловское» — самостоятельные предприятия. Решение Президента по итогам совещания

7 июля 2026
Читать новость
Официально

Агрохолдинги и укрупнение Дрибинского района. Александр Лукашенко собрал совещание по Могилевской области

7 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем