Новікаў Васіль Іванавіч

Новікаў Васіль Іванавіч

 Новікаў Васіль Іванавіч, нарадзіўся 23.02. 1911 г., в. Чорная Рыжкаўскага сельсавета. Пасля заканчэння чатырохгадовай працоўнай школы (1922) некаторы час працаваў на бацькоўскай зямлі, а ў 1930 г. скончыў трохмесячныя курсы па падрыхтоўцы настаўнікаў і атрымаў права весці заняткі ў пачатковых класах. Вучыўся ў Магілёўскім педвучылішчы. Са снежня 1933 г. па верасень 1935 г. працаваў дырэктарам Даманавіцкай НСШ (Мазырскі р-н). Тады ж закончыў курсы сацыяльна-гістарычнага аддзялення Магілёўскага педінстытута. Настаўнічаў у Ельскай сярэдняй школе, у 1937 — 1938 гг. — у сярэдняй школе № 3 г. Армавіра. У 1939 — 1940 гг. хварэў, некаторы час працаваў у вучкамбінаце, сакратаром Армавірскага ГК ВЛКСМ. Са жніўня 1940 па 15 лістапада 1941 г. вучыўся ў Вышэйшай партыйнай школе пры ЦК ВКП(б). Накіраваны на партработу ў г. Ашхабад. З 1942 г. — на фронце, палітработнік. Служыў у Савецкай Арміі да жніўня 1946 г. Пасля звальнення працаваў загадчыкам аддзела ў Віцебскім абкоме партыі, затым сакратаром Маладзечанскага АК КП(б)Б. Адначасова ў Маладзечанскім настаўніцкім інстытуце быў выкладчыкам, часова выконваў абавязкі загадчыка кафедры асноў марксізму-ленінізму. У 1948 г. прыняты на вучобу ў Акадэмію грамадскіх навук (Масква). Абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці філосаф. Накіраваны на работу ў Чыцінскую вобласць на пасаду сакратара абкома ВКП(б)Б. Там таксама працаваў выкладчыкам у абласной 2-гадовай партшколе. У 1954 г. зацверджаны ў вучоным званні дацэнт. Пасля скасавання Маладзечанскай вобласці працаваў, да выхаду на пенсію, у Мінскай вышэйшай партыйнай школе ў якасці дацэнта кафедры філасофіі. 

Последние новости

101 информирует

Ложные срабатывания систем пожарной автоматики: причины, риски и меры профилактики

28 октября 2025
Читать новость
Общество

Прямую телефонную линию проведет первый заместитель начальника Могилевской таможни

28 октября 2025
Читать новость
Экономика

Изменения для ИП в Беларуси с 2026 года: перечень разрешенных видов деятельности и переход в статус юрлица

28 октября 2025
Читать новость
Человек и закон

На контроле – деятельность строительных организаций!

28 октября 2025
Читать новость
Культура

«Важная творческая ступенька». Участница «Золотого шлягера» о значимости фестиваля 

28 октября 2025
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко и спецпосланник Папы Римского Гуджеротти подтвердили важность диалога для взаимопонимания в мире 

27 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем