Росман Іосіф Самуілавіч

Росман Іосіф Самуілавіч

Росман Іосіф Самуілавіч, н. у 1913 г. у в. Стараселле. Працаваць пачаў, яшчэ калі быў школьнікам. У 1929 г. уступіў у камсамол. Быў дэлегатам I Усебеларускага з’езда рабселькораў. У 1934 г. закончыў Мінскі педінстытут, пасля чаго стаў выкладчыкам гісторыі на рабфаку ў г. Бабруйску. Год служыў у Чырвонай Арміі, пасля звальнення працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў г. Бабруйску, дырэктарам полацкага педвучылішча. Са снежня 1938 па верасень 1940 г. – у апараце ЦК КП(б)Б: інструктар, лектар. З верасня 1940 па лістапад 1941 г. вучыўся ў ВПШ пры ЦК ВКП(б), адкуль накіраваны на партработу ў Казахстан: працаваў загадчыкам аддзела Сяміпалацінскага гаркома партыі, намеснікам загадчыка аддзела Сяміпалацінскага АК КП(б)К. У кастрычніку 1944 г. адазваны ў распараджэнне ЦК КП(б)Б. Займаў пасады памочніка другога сакратара ЦК, загадчык аддзела друку, паліграфіі і выдавецтваў. 3 1950 г. – выкладчык гісторыі партыі ў Рэспубліканскай, пазней – Мінскай вышэйшай партыйнай школе, дзе працаваў амаль 40 гадоў. Абараніў кандыдацкую дысертацыю. У снежні 1975 г. абараніў доктарскую дысертацыю па тэматыцы гісторыі Кампартыі Беларусі ў перадваенныя гады. Прафесар. 

     За шматгадовую плённую працу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Росману I. С. прысвоена званне «Заслужаны работнік Вышэйшай школы Беларускай ССР». Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», многімі медалямі СССР, трыма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР. 

     Памёр у 1992 г.

Последние новости

Калейдоскоп

Комнатные цветы будут цвести как на дрожжах: 5 универсальных средств помощников

1 июня 2025
Читать новость
В мире

Ferrari Михаэля Шумахера продали на аукционе более чем за $18 млн

1 июня 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси будут действовать новые формы документов по отдельным видам обязательного страхования

1 июня 2025
Читать новость
Природа и мы

На период нереста. Вылов сома запрещен в Беларуси

1 июня 2025
Читать новость
В стране

“Граждане станут менее уязвимыми”. Что изменится с 1 июня в кредитовании и строительстве жилья

1 июня 2025
Читать новость
Официально

“Мы видим в вас наше будущее”. Александр Лукашенко поздравил юных соотечественников с Днем защиты детей

1 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем