Аркадзь Куляшоў. «Бывай…»

Аркадзь Куляшоў. «Бывай…»

Аркадзь Куляшоў (1914–1978) — беларускі паэт з Магілёўшчыны, чый голас стаў сімвалам мужнасці і чалавечай годнасці. У вайну яго радкі падтрымлівалі салдат, а пасля перамогі ён звярнуўся да філасофіі, гісторыі і духоўных вытокаў народа. Аўтар паэмы «Сцяг брыгады», майстар перакладу і народны паэт Беларусі, Куляшоў пакінуў нам паэзію, у якой і сёння адчуваецца святло веры ў чалавека.

Бывай

Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая.
Чаму так горка, не магу я зразумець.
Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружавець.

Ці помніш першае нясмелае прызнанне?..
Над намі жаўранкам звінеў і плакаў май.
Назаўтра золкае, туманнае світанне,
Суровы позірк твой і мой нямы адчай.

Пайшла ты, любая, пад гоман жоўтых сосен,
Пайшла, маўклівая, пад хваль жытнёвых шум,
Туды, дзе гойдала зялёнае калоссе
На сцежках ростані мой адзінокі сум.

Пайшла за ціхія, далёкія прасторы
Світальнай зоркай ты, што гасне ў сіняве.
Душы пакрыўджанай гарачыя дакоры
Слязой халоднаю застылі на траве.

Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманы,
Палынны жаль смугой ахутаных дарог,
Каб я хвілінны боль і горыч гэтай раны
Гадамі ў сэрцы заглушыць сваім не мог.

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май.

Бывай, абуджаная ў сэрцы, дарагая.
Твой светлы вобраз панясу я па жыцці.
На ўсходзе дня майго заранка дагарае,
Каб позна вечарам на захадзе ўзысці.

Последние новости

Досуг

Лук будет с кулак: что обязательно сделать с грядками в июне

5 июня 2026
Читать новость
101 информирует

Районные соревнования на лучшее формирование гражданской обороны прошли в Шклове

5 июня 2026
Читать новость
Общество

В Шклове обсудили поддержку семей с детьми‑инвалидами

5 июня 2026
Читать новость
Культура

Объединяя культуры. XV Республиканский фестиваль нацкультур проходит в Гродно

5 июня 2026
Читать новость
Официально

Подготовка к «Дожинкам-2026»: график и качество — на особом контроле

5 июня 2026
Читать новость
Общество

На «Белагро» названы победители смотра-конкурса «Лучший пахарь»

5 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем