Новае гучанне мінуламу надаюць у Шклоўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

Новае гучанне мінуламу надаюць у Шклоўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

У Шклоўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі ўпэўнены: каб захаваць культурную спадчыну, недастаткова проста расказваць пра яе – трэба даваць ёй другое жыццё. Тут ствараюць рэплікі старажытных музычных інструментаў, праводзяць заняткі па народных рамёствах і адраджаюць традыцыі, якія калісьці вызначалі беларускую культуру.

Сапраўднай гордасцю экспазіцыі стала рэканструкцыя ўнікальнага ксілафона, удасканаленага ў XIX стагоддзі ўраджэнцам Шклова Міхаілам Іосіфам Гузікавым. Нарадзіўшыся ў беднай сям’і, ён да дзесяці гадоў авалодаў флейтай, але цяжкая хвароба – сухоты – пазбавіла яго магчымасці іграць на духавым інструменце. Тады Гузікаў звярнуў увагу на народныя «брускі» і стварыў «гармонік з дрэва і саломы»: 28 брусочкаў у чатыры рады на саламяных жгутах з дыяпазонам у 2,5 актавы. Гэтая канструкцыя стала прататыпам сучаснага ксілафона. Шклоўскі самародак, які, магчыма, нават не ведаў нотнай граматы, стаў адным з першых інструменталістаў Расійскай імперыі, што гастраляваў па Еўропе. Сёння наведвальнікі музея могуць убачыць і пачуць рэканструкцыю гэтага легендарнага інструмента.

Стварыла яе мастак-афарміцель Эмілія Голуб. Дзяўчыне ўсяго 21 год, але яна ўжо выразна адчувае сваё прызванне. «З самага дзяцінства ў мяне была цяга да творчасці. Мама расказвала, як толькі я прачыналася, адразу ішла маляваць», – прызнаецца яна. Пасля сямі гадоў вучобы ў мастацкай школе і чатырох у Магілёўскім дзяржаўным каледжы мастацтваў Эмілія прыйшла на працу ў музей, дзе ёсць сапраўдная прастора для творчасці.

Сярод яе прац таксама акарына, старажытны гліняны духавы інструмент, папярэднікам якога на беларускіх землях была гліняная свістулька. Працэс стварэння акарыны займае каля трох дзён: спачатку лепіцца корпус, потым, калі гліна высыхае і памяншаецца, інструмент настрой-ваецца, а праз тыдзень ідзе яго абпал.

Эмілія таксама рэканструявала для музея батлейку. Двух’ярусная батлейка – класічны від беларускага народнага лялечнага тэатра, уладка-ванага ў выглядзе драўлянай скрыні, што нагадвае двухпавярховы домік або царкву. Канструкцыя традыцыйна падзяляецца на два ўзроўні: верхні ярус – «неба», дзе паказвалі рэлігійныя гісторыі, напры-клад, «Цар Ірад» ці «Пакланенне вешчуноў», і ніжні ярус – «зямля», дзе разгортваліся народна-бытавыя, камічныя і сатырычныя сцэнкі.

Усё, што звязана з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, для Эміліі не проста хобі, а спосаб выяўлення культуры. Дзяўчыне важна, каб яе працы былі не толькі прыгожымі, але і напоўненымі сэнсам, адлюстроўвалі традыцыі.

«У нас багатая гісторыя і цікавая культура. Важна, каб кожны беларус і кожны госць нашай краіны меў магчымасць яе адкрыць», – упэўнена Эмілія Голуб.

Менавіта гэтую місію і выконвае Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей – не проста захоўваючы мінулае, а даючы яму новае гучанне.

Последние новости

Общество

Дожди, грозы и порывистый ветер ожидаются сегодня в Беларуси

24 июля 2026
Читать новость
Общество

Когда нельзя сверлить и ломать стены? Белорусам разъяснили правила перепланировки квартир

24 июля 2026
Читать новость
Общество

На страже интересов аграриев: в Могилевской области работает «горячая линия» профсоюза в период уборочной кампании

24 июля 2026
Читать новость
Кожная пятніца - роднае, сваё!

Новае гучанне мінуламу надаюць у Шклоўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

24 июля 2026
Читать новость
Общество

Аллея Героев в Шклове: каждый может внести свой вклад в сохранение памяти о героях-освободителях

23 июля 2026
Читать новость
Общество

В Беларуси упростили официальное трудоустройство студентов во время учебы

23 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем