Леанід Анціпенка. «Зіма марозамі марочыць…»

Леанід Анціпенка. «Зіма марозамі марочыць…»

Леанід Міхайлавіч Анціпенка нарадзіўся 25 студзеня 1935 года ў вёсцы Цінькаў Крычаўскага раёна. Скончыў Бацвінаўскую СШ, затым Мінскі педагагічны інстытут імя М.Горкага. Працаваў дырэктарам Рэкашыцкай школы Уздзенскага раёна. З 1963 года – у раённай газеце «Ударны фронт». З 1995 года – на пенсіі. Член Беларускага саюза журналістаў. Першыя байкі надрукаваў у Чэрыкаўскай раённай газеце. Потым з паэтычнымі і празаічнымі творамі друкаваўся ў газетах «Магілёўская праўда», «Звязда», «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», часопісах «Вожык», «Полымя», «Беларусь» і інш. Выдаў зборнікі вершаў і прозы «За лугамі, за ракою», «На скрыжаваннях лёсу», «Роздум на адзіноце». Узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Памёр у 2019 годзе.

Зіма маразамі марочыць –
Яшчэ не блізка да вясны,
Калі рачулка забулькоча
Пад ціхай заценню сасны.
Зіма завеямі скуголіць,
Нібы ў Піліпаўку ваўкі.
Вясна яе усё ж адолець –
Ёй наканован лёс такі.
Зіма дрыготамі абрыдла,
Але міне нямілы час,
Да слёз ажно ёй стане крыўдна –
Вясна абрадуе ўсё ж нас.

Последние новости

Здоровье

Кофе при варикозе: флеболог рассказал, сколько чашек можно без вреда для сосудов

2 ноября 2026
Читать новость
Общество

Курс на похолодание. Какой будет погода на этой неделе, рассказал синоптик

2 ноября 2026
Читать новость
Человек и закон

ГАИ рекомендует водителям подготовиться к эксплуатации машин в условиях понижения температуры

2 ноября 2026
Читать новость
Общество

Шкловчане могут рассказать о работе учреждений здравоохранения через чат-бот

2 ноября 2026
Читать новость
Досуг

Белорусы увидят парад планет, метеорный шторм и полеты МКС – когда смотреть на небо в ноябре

2 ноября 2026
Читать новость
Официально

Построить в срок Нежинский ГОК. Александр Лукашенко собрал совещание по важному для страны проекту

2 ноября 2026
Читать новость

Рекомендуем