Максім Багдановіч. Майская песня

Максім Багдановіч. Майская песня

Максім Багдановіч нарадзіўся 9 снежня (27 лістапада ст. ст.) 1891 года ў Мінску. У 10–11 гадоў пачаў пісаць вершы па‑беларуску. У 1913 годзе выйшаў яго адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў «Вянок». Аўтар паэм «Мушка‑зелянушка і камарык – насаты тварык» (1914), «Максім і Магдалена» (1915), «Страцім‑лебедзь» (1916). Пасля заканчэння Яраслаўскага юрыдычнага ліцэя (1916) вярнуўся ў Мінск, працаваў у губернскім харчовым камітэце. У 1917 годзе паехаў на лячэнне ад сухотаў у Ялту, дзе памёр 25 мая (12 мая ст. ст.).

Максім Багдановіч — адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і яе класік, які адыграў ключавую ролю ў нацыянальным і духоўным адраджэнні беларусаў. Нягледзячы на кароткі жыццёвы шлях (ён памёр у 25 гадоў), яго творчасць аказала глыбокі ўплыў на развіццё беларускай паэзіі і культуры ў цэлым.

Па-над белым пухам вiшняў,
Быццам сiнi аганёк,
Б’ецца, ўецца шпаркi, лёгкi
Сінякрылы матылёк.
Навакол ўсё паветра
Ў струнах сонца залатых, —
Ён дрыжачымi крыламi
Звонiць ледзьве чутна iх
I лiецца хваляй песня —
Цiхi, ясны гiмн вясне.
Цi не сэрца напявае,
Навявае яго мне?
Цi не вецер гэта звонкi
Ў тонкiх зёлках шапацiць?
Або мо сухi, высокi
Ля ракi чарот шумiць?
Не паняць таго нiколi,
Не разведаць, не спазнаць:
Не даюць мне думаць зыкi,
Што ляцяць, дрыжаць, звiняць.
Песня рвецца i лiецца
На раздольны, вольны свет.
Але хто яе пачуе?
Можа толькi сам паэт.

Последние новости

101 информирует

Заседание субъектов профилактики состоялось в Шклове

11 сентября 2026
Читать новость
101 информирует

Беседу в трудовом коллективе ОАО «Новогородищенское» провели шкловские спасатели

11 сентября 2026
Читать новость
Досуг

Секреты долгого хранения капусты: как сберечь урожай до весны

11 сентября 2026
Читать новость
Кожная пятніца - роднае, сваё!

Чараўнік беларускага слова: сустрэча з Міхасём Пазняковым у цэнтральнай раённай бібліятэцы

11 сентября 2026
Читать новость
Официально

Инновации, стартапы и реальная экономика: какой будет новая Академия интеллектуальных технологий

11 сентября 2026
Читать новость
Экономика

В Беларуси установили предельные цены на плодоовощную продукцию по госзаказу

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем