Яўгенія Янішчыц. «Ты пакліч мяне. Пазаві…»

Яўгенія Янішчыц. «Ты пакліч мяне. Пазаві…»

Яўгенія Янішчыц (1948–1988) — яркая беларуская паэтэса з Палесся, чыя творчасць прасякнута любоўю да роднай зямлі, роздумам пра лёс чалавека, памяць і прыгажосць прыроды. Скончыўшы філфак БДУ, яна працавала ў літаратурных выданнях і рана заявіла пра сябе як пра самабытны голас пакалення. Яе кнігі раскрываюць рамантычнае, тонкае бачанне свету, дзе Палессе становіцца духоўнай апорай і крыніцай натхнення. Лаурэат прэстыжных прэмій, удзельніца міжнародных культурных ініцыятыў, Янішчыц пакінула глыбокі след у беларускай літаратуры; яе памяць ушаноўваюць на Піншчыне, у родным Парэччы, у кнігах і фільмах пра «непрыручаную птушку Палесся».

Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява.

І тады душой не крыві
На дарозе жыцця шырокай.
Пачынаецца ўсё з любві –
Першы поспех і першыя крокі.

Прыручаюцца салаўі,
І змяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё з любві –
Нават ненавісць і агіда…

Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё з любві.
А інакш і жыць немагчыма.

Последние новости

Культура

Концертная программа ансамбля «Песняры» прошла во Дворце культуры Молодечно 

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Семейный капитал на обучение: новые возможности для многодетных семей

13 июня 2026
Читать новость
"Александрыя збірае сяброў"

Ярмарка «Пад пакровам купальскай Берагіні» – 11 июля в Александрии

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Госэнергогазнадзор призывает соблюдать правила безопасности на кухне

13 июня 2026
Читать новость
Культура

Квиз и караоке со звездой. «Славянский базар» отправится в «Васильковый тур» по областным городам

13 июня 2026
Читать новость
Здоровье

От мяса для шашлыка до фруктов. Как подготовить продукты на пикник — советы от врача-гигиениста 

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем