Якія нацыянальныя скарбы архітэктуры прэтэндуюць на месца ў спісе ЮНЕСКА, растлумачылі ў Мінкультуры 

Якія нацыянальныя скарбы архітэктуры прэтэндуюць на месца ў спісе ЮНЕСКА, растлумачылі ў Мінкультуры 

Якія нацыянальныя скарбы архітэктуры прэтэндуюць на месца ў Спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, расказаў намеснік міністра культуры Сяргей Саракач у інтэрв’ю на тэлеканале «Беларусь 3», паведамляе БЕЛТА.

Асобны аб’ект, які плануецца разгледзець у якасці намінацыі ў спіс, — Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку. «Гэта сапраўды ўнікальны аб’ект XII стагоддзя, які дайшоў да нашых дзён фактычна ў тым выглядзе, у якім быў пабудаваны. Яго ўнікальнасць у тым, што захаванасць фрэсак XII стагоддзя дасягае амаль 80 працэнтаў. Гэты аб’ект сапраўды адпавядае ўсім крытэрыям, ён з’яўляецца ўнікальным — больш такіх аб’ектаў у свеце няма», — падкрэсліў Сяргей Саракач.

Паводле ацэнкі намесніка міністра, перспектыўны таксама палацава-паркавы ансамбль Булгакаў — помнік архітэктуры ў аграгарадку Жылічы ў Кіраўскім раёне. «Там таксама вялікая захаванасць палаца, была выканана рэстаўрацыя аб’екта і на сёння завяршаюцца работы па рэстаўрацыі паркавай зоны. Уключэнне кожнага аб’екта ў спіс матэрыяльнай або нематэрыяльнай спадчыны — гэта магчымасць для Рэспублікі Беларусь заявіць аб сабе ў сусветнай прасторы», — падкрэсліў ён.

Последние новости

Угол зрения

Штраф за куст: Польша объявила войну инвазивным растениям

13 июня 2026
Читать новость
Культура

Концертная программа ансамбля «Песняры» прошла во Дворце культуры Молодечно 

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Семейный капитал на обучение: новые возможности для многодетных семей

13 июня 2026
Читать новость
"Александрыя збірае сяброў"

Ярмарка «Пад пакровам купальскай Берагіні» – 11 июля в Александрии

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Госэнергогазнадзор призывает соблюдать правила безопасности на кухне

13 июня 2026
Читать новость
Культура

Квиз и караоке со звездой. «Славянский базар» отправится в «Васильковый тур» по областным городам

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем