“Ноч музеяў-2023”, якая прайшла ў Шклоўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, была прысвечана захаванню народнай спадчыны, традыцый і вераванняў, дайшоўшых да нас ад продкаў. Усё гэта вельмі важна для падрастаючага пакалення, прадстаўнікі якога ў тым ліку прыйшлі сёння ў музей для таго, каб паўдзельнічаць у майстар-класах і інтэрактывах, убачыць цудоўныя творчыя нумары і г.д.