Александрыйская бібліятэка адзначана на рэспубліканскім конкурсе

Александрыйская бібліятэка адзначана на рэспубліканскім конкурсе

26 мая 2023 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 118 зацверджаны вынікі XXXI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. Па выніках конкурсу дыпломамі першай, другой і трэцяй ступеней былі адзначаны 22 публічныя бібліятэкі, 4 бібліятэкі прадстаўлены да заахвочвання. У намінацыі “За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем”Дыпломам першай ступені адзначана Александрыйская сельская бібліятэка ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна” Магілёўскай вобласці. Аб гэтым паведаміла дырэктар ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна» Тамара Мінкіна.

“Трэба адзначыць, што Александыйскай бібліятэкай назапашаны багаты вопыт удзелу ў міжнародных анлайн-конкурсах, сеткавых марафонах і акцыях, што з’яўляецца сродкам папулярызацыі бібліятэкі, кнігі і чытання, спосабам заявіць пра сябе ў прафесійным асяроддзі. Тут утульна наведвальнікам усіх узростаў, але асноўная ўвага надаецца рабоце з дзецьмі. З 2019 года бібліятэкай рэалізуецца мэтавая праграма «Книга – твой лучший друг», якая прадстаўляе комплекс мерапрыемстваў па павышэнні інтэлектуальнага ўзроўню дзяцей і падлеткаў, развіццю іх чытацкага густу. Таксама функцыяніруе аматарскае аб’яднанне «АРТ-ДЭКОР», дзе засвойваюць асновы малюнка, жывапісу і нават батыку. Дзецям цікава аплікацыя, з задавальненнем займаюцца і папулярным зараз відам рукадзелля – скрапбукінгам. З паперы, тканіны, прыродных матэрыялаў афармляюць паштоўкі, фотарамкі, альбомы і многае іншае. Варта звярнуць увагу, што распрацаваны праект летніх чытанняў «КНИГОсветное путешествие», які складаецца з дзевяці маршрутаў. Удзельнікі чытанняў атрымалі «Карту маршрутов литературных круизов», спіс кніг для чытання і творчыя заданні па прачытаных кнігах у выглядзе віктарын і крыжаванак. У рамках праекта добра зарэкамендавалі сябе і «Рознакаляровыя дні» у бібліятэцы, калі кожны дзень адпавядаў пэўнаму колеру і прысвечаны асобнай кніжнай тэматыцы. Наведвальнікам прапаноўваўся рознакаляровы калейдаскоп мерапрыемстваў: чырвонаму колеру быў прысвечаны «Дзень сунічкі», сімвалам Дня жоўтага настрою стаў дзьмухавец, Дзень сіне-блакітнага настрою быў прымеркаваны да Сусветнага дня кітоў і дэльфінаў. У вясёлае падарожжа па фіялетавай краіне адправіліся рабяты ў Дзень фіялетавага настрою, дзе пазнаёміліся з кніжнай экспазіцыяй «Загадкі фіялетавых кніг» у жанры «фэнтэзі». З кнігамі серыі «Рассказы Деда Природоведа» пазнаёміў Дзень зялёнага настрою. Менавіта гэтыя кнігі былі прапанаваны для знаёмства з жывёльным і раслінным светам нашай краіны, з цікавымі фактамі і малавядомымі з’явамі прыроды. Так што гэтая бібліятэка ў чарговы раз здзівіла ўсіх сваімі вынікамі”, – адзначыла яна.

Последние новости

Лица Победы

Лица Победы. Василий Брикин

8 июня 2025
Читать новость
Здоровье

Кариес повышает риск преждевременных родов – белорусский врач

8 июня 2025
Читать новость
В мире

В Канаде пришлось остановить завод Airbus из-за енотов

8 июня 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Спрячьте картофель от колорадского жука — эффективное средство для защиты урожая

8 июня 2025
Читать новость
Из жизни села

Сельское хозяйство – дело всей его жизни

8 июня 2025
Читать новость
Человек и закон

На контроле – вовлечение в оборот неиспользуемого имущества

8 июня 2025
Читать новость