«Бібліяноч» прайшла ў Шклоўскай цэнтральнай бібліятэцы

«Бібліяноч» прайшла ў Шклоўскай цэнтральнай бібліятэцы

  25 красавіка ў Шклоўскай цэнтральнай бібліятэцы адбылася адна з галоўных культурных падзей года – акцыя «Бібліяноч». Прымеркавана яна была да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

  Бібліяноч сапраўды традыцыйна ключавое мерапрыемства для аматараў і знатакоў літаратуры розных жанраў, а сёлета стала важнай пляцоўкай для захавання гістарычнай памяці. Гэтае свята, якое спрыяе папулярызацыі кнігі і чытання, заўсёды выклікае вялікую цікавасць у чытачоў рознага ўзросту. І гэты год не выключэнне. У бібліятэку зазірнулі і затрымаліся на ўвесь вечар навучэнцы гарадскіх школ і студэнты мясцовага каледжа, дарослыя людзі.

 У праграме мерапрыемстваў: сустрэча з прадстаўнікамі Магілёўскага клуба ваенных рэканструктараў «За савецкую радзіму» Сяргеем Харланцьевым, мясцовым паэтам-бардам Мікалаем Пунчанкам,  віктарыны, тэматычныя выставы, ваенны кінапаказ. А жадаючыя рэалізаваць свае творчыя здольнасці прайшлі навучанне ў фармаце майстар-класа «Франтавыя лісты-трыкутнікі». І гэта далёка няпоўны пералік падзей, якія прайшлі ў бібліятэцы.

 Насычанай і цікавай аказалася сустрэча з членам клуба ваенных рэканструктараў «За савецкую радзіму», нашым земляком Сяргеем Харланцьевым. Сяргей Уладзіміравіч прымае актыўны ўдзел у пошукавых работах, у раскопках часоў Вялікай Айчыннай, тым самым, увекавечваючы памяць загінуўшых. Ён ганарыцца гісторыяй сваёй Радзімы, тым, што нашы дзяды і прадзеды ў 1945 годзе адстаялі свабоду. І гэты гонар імкнецца сфарміраваць у падрастаючага пакалення.

 Прысутныя з задавальненнем адказвалі на пытанні гістарычнай віктарыны «Аб героях і подзвігах». Вядучы задаваў пытанні па розных тэмах: героі вайны, песні, кіно, кнігі пра вайну. Удзельнікі па чарзе адказвалі на пытанні.  А пасля прагляду кароткіх фрагментаў з фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну сярод гасцей было праведзена абмеркаванне.

 У цэлым, мерапрыемства дазволіла гасцям пагрузіцца ў атмасферу мінулага, адчуць значнасць гістарычных падзей і ўшанаваць памяць герояў. А цэнтральная раённая бібліятэка ператварылася ў інтэрактыўную пляцоўку.  Бібліяноч -2025 стала сапраўдным святам патрыятызму для жыхароў.Шклоўскага раёна.

Тамара Мінкіна, дырэктар  ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна» 

Последние новости

Без рубрики

Минздрав утвердил график работы организаций здравоохранения в выходные дни в ноябре

29 октября 2025
Читать новость
Общество

Почта Беларуси обновляет правила: теперь можно осмотреть посылку и отказаться от части содержимого

29 октября 2025
Читать новость
Общество

Шри-Ланка стала доступнее белорусским туристам. «Белавиа» открыла новое направление

29 октября 2025
Читать новость
Школьные горизонты

ВИДЕО. Как учащиеся в Шклове проводят день без смартфонов

29 октября 2025
Читать новость
Общество

Сохраняется ли рабочее место за молодым специалистом после воинской службы, рассказали в Минтруда

29 октября 2025
Читать новость
Это наша с тобой биография

29 октября — День рождения комсомола. Листаем старый фотоальбом

29 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем