Больш за сто лепшых аўтараў нашай краіны прымуць удзел у нацыянальным свяце пісьменства

Больш за сто лепшых аўтараў нашай краіны прымуць удзел у нацыянальным свяце пісьменства

Больш за сто лепшых аўтараў нашай краіны прымуць удзел у нацыянальным свяце пісьменства
У першую нядзелю верасня па традыцыі збяромся на прыгожай і старажытнай зямлі Капыльшчыны на свята беларускага пісьменства. Перш за ўсё арганізатары звернуць увагу, наколькі багатая на творцаў сама Капыльская зямля, наколькі яна паэтычная і як там гучала на працягу стагоддзяў слова пісьменніка. Алесь Адамовіч, Анатоль Астрэйка, Сцяпан Александровіч, Цішка Гартны, Кузьма Чорны, Адам Русак – выхадцы менавіта адтуль, гэты шэраг можна працягваць, ім будзе адкрыты помнік, вакол высадзяць дрэвы, пра гэта расказала першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

Наконт літаратурных навінак, якія прадставяць на свяце, гэта адметная серыя кніг, прысвечаная знакамітым людзям Беларусі, пад назвай “Школьная бібліятэка”. Створана найперш таму, каб пра сваю спадчыну, гісторыю, класіку ведала маладое пакаленне. Аўтар гэтай серыі – Валерый Чудаў. Праект будзе прэзентаваны на Дні пісьменства і працягнецца далей.

– Літаральна днямі ў выдавецтве “Беларуская энцыклапедыя” выйшла кніга пра сучасных беларускіх пісьменнікаў, 24 аўтары расказваюць пра сваё дзяцінства, з чаго ўсё пачыналася. Галоўная ідэя гэтага выдання – кнігі як светлячкі, чым іх больш, тым больш вакол святла. У Нацыянальнай бібліятэцы нядаўна адбылася прэзентацыя фаліянта па сумесным праекце Беларусі і Казахстана, цяпер плануецца сумесны дзіцячы выпуск.

Выдавецтва “Чатыры чвэрці” падрыхтавала да Дня пісьменства-2021 свае навінкі. Перш за ўсё гэта выданні Сяргея Трахімёнка, выпушчаныя да юбілею пісьменніка, “Калі хвост віляе сабакам” і “Набеліат”. Віктар Праўдзін заінтрыгуе сваёй кнігай “Парыж, Эйфелева вежа i…”, якая апісвае нашых сучаснікаў. Больш за сто лепшых аўтараў нашай краіны прымуць удзел у нацыянальным свяце, прыязджайце і вы!

СБ

Последние новости

Здоровье

Флеболог объяснил, почему витамин D важен для сосудов

8 сентября 2025
Читать новость
Человек и закон

Избивала подчиненных. Экс-директор хозяйства Добрушского района получила срок 

8 сентября 2025
Читать новость
Официально

Общение с людьми, законопроекты, продвижение интересов страны. Александр Лукашенко принял с докладом Сергеенко

8 сентября 2025
Читать новость
101 информирует

Внимание! 18 сентября будет проводиться проверка системы оповещения

8 сентября 2025
Читать новость
Официально

Аппаратное совещание прошло в Шкловском райисполкоме. Обсуждены ключевые вопросы развития региона

8 сентября 2025
Читать новость
Экономика

В Беларуси разработан законопроект о цифровом белорусском рубле

8 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем